Мілінкевіч наведвае Брусель
Лідэр Руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч знаходзіцца з 3-х дзённым рабочым візітам у Бруселі, падчас якога абмяркуе з вядучымі еўрапейскімі палітыкамі вынікі і далейшыя перспектывы дыялогу Беларусі з Еўрасаюзам і праграмы "Усходняе парнёрства".
Сёння лідэр Руху праводзіць шэраг сустрэч у Еўрапарламенце, дзе, сярод іншых, будзе абмяркоўвацца пытанне ўдзелу Беларусі ў Асамблеі Еўранест.
На сустрэчах у Бруселі Аляксандр Мілінкевіч са сваім памочнікам Аляксандрам Лагвінцом, ён займаецца ў нашым Руху міжнароднымі пытаннямі. Пытанні будуць абмяркоўвацца розныя — не толькі Еўранест, увогуле палітычная сітуацыя ў Беларусі, развіццё падзей, хада мясцовых выбараў і г.д. І ў Аляксандра Мілінкевіча ёсць свая пазіцыя па ўсіх гэтых балючых пытаннях супрацоўніцтва аб'яднанай Еўропы і Беларусі.
Заўтра Аляксандр Мілінкевіч выступіць з лекцыяй і адкажа на пытанні ў рамках дыскусіі, арганізаванай нямецкай Радай па знешняй палітыцы, дзе будуць прысутнічаць дэпутаты Бундэстага, прадстаўнікі Міністэрства замежных справаў і дыпламатычнага корпусу, нямецкія эксперты. Галоўная тэма выступу — выклікі і магчымасці еўрапеізацыі Беларусі.
Сёння ўдалося звязацца з Аляксандрам Мілінкевічам у Бруселі і ён расказаў пра тыя сустрэчы, які адбыліся ўчора:
— Учора ў Бруселі адбылася сустрэча, якая была арганізавана фундацыяй Конрада Адэнаура, на якой былі еўрадэпутаты, прадстаўнікі амбасадаў Еўразвяза і амбасадаў краін-пяцёркі ўдзельнікаў Усходняга партнёрства, былі таксама журналісты, эксперты, якія цікавяцца Беларуссю. Было шырокае абмеркаванне. Я спачатку выступіў з дакладам, а потым адбылася дыскусія.
Аляксандр Мілінкевіч патлумачыў, што гэта была працоўная сустрэча, па выніках якой не прымаліся ніякія выніковыя дакументы.
Радыё Рацыя
Усе навіны



