English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Медыя пра нас
 Галоўная

Уладзімір Някляеў сустрэўся са школьнікамі (фота)

03/02/2010

Сустрэча з вядомым сучасным паэтам адбылася ў актавай залі мінскай школы № 153. Мерапрыемства арганізаванае з ініцыятывы бацькоўскага камітэту, актыўным чальцом якога з’яўляецца актывсіт Руху “За Свабоду” Алесь Таўстыка.


2 лютага ў мінскай сярэдняй школе №153 прайшла сустрэча вучняў з Уладзімірам Някляевым. Для пісьменніка гэта адна з нешматлікіх магчымасцяў выступіць у дзяржустанове.


Зала была поўная. Безумоўна, выкарысталі адміністрацыйны рэсурс. Гэта было відаць з таго, наколькі няўважліва слухалі пісьменніка. Нехта размаўляў, нехта рабіў штосьці іншае. Вучні яшчэ не ўсведамляюць значнасці Някляева. Кнігі па-за школай дзеці амаль не чытаюць. А ў школьнай праграме па літаратуры твораў пісьменніка больш няма.


Рызыкуючы быць звольненымі, настаўнікі спрабуюць пазнаёміць вучняў з той культурай, якой няма ні на дзяржтэлебачанні, ні ў дзяржаўнай прэсе. Такі ўчынак выклікае павагу.


Цікавасць Уладзімір Някляеў выклікаў у малодшых школьнікаў. Тыя і пытанні не саромеліся задаваць. Тычыліся яны школьных гадоў пісьменніка. Па-дзіцячы наіўна. А Някляеў расказваў пра складанасць жыцця.


Арганізаваць сустрэчу дапамог бацькоўскі камітэт школы. Навучанне ў ёй хоць і расейскамоўнае, але беларускаму слову тут заўжды рады. Пацверджаннем таму з’яўляюцца рэгулярныя сустрэчы з беларускамоўнымі аўтарамі. Гасцямі школьнікаў ужо былі Уладзімір Арлоў, Леанід Дранько-Майсюк.

 

Фота тут


Наша Ніва

Усе навіны