English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Медыя пра нас
 Галоўная

Аляксандр Мілінкевіч: У дыялогу Беларусі з ЕЗ прыярытэтнымі павінны быць каштоўнасці, а не інтарэсы

03/02/2010

Лідэр Руху «За Свабоду» выступіў з дакладам на сустрэчы ў Брусэлі, арганізаванай фундацыяй Конрада Адэнаўэра.


У ёй узялі ўдзел эўрапарлямэнтары і дыпляматы, экспэрты і прадстаўнікі Эўракамісіі. Абмяркоўваліся сытуацыя ў Беларусі і пэрспэктывы супрацоўніцтва ЭЗ і Беларусі. Спадар Мілінкевіч адзначыў, што набліжэньне да эўрапейскіх стандартаў — гарантыя пэрспэктыў Беларусі ў Эўропе.


Аляксандар Мілінкевіч:


«Самая галоўная выснова гэтай сустрэчы , што ў многім пазыцыі па дыялёгу супадаюць у беларускай апазыцыі, уладаў і ў ЭЗ. Ёсьць кансэнсус у пэўных пытаньнях. Але ёсьць момант, які ўлада павінна памяняць. Яна спрабуе будаваць стасункі з аб’яднанай Эўропай на падставе агульных інтарэсаў. Беларускія ўлады лічаць, што вельмі важнае геаграфічнае месца, транзыт, сэрца Эўропы. І гэтыя аргумэнты не працуюць. Эўропа аб’ядналася на аснове агульных каштоўнасьцяў і будзе цьвёрда трымацца гэтага прынцыпу. Набліжэньне Беларусі да эўрапейскіх стандартаў — гарантыя пэрспэктыў. Таму агульныя каштоўнасьці, а не агульныя інтарэсы».


Паводле спадара Мілінкевіча, апошнім часам пасьля частых кантактаў назіраецца пэўнае ахаладжэньне ў стасунках паміж афіцыйным Менскам і Брусэлем. Ён лічыць, што вельмі важна, які настрой будзе панаваць пры разьвіцьці новых стасункаў.


«І ёсьць аб’ектыўныя прычыны, бо вельмі многа значыць, які настрой ёсьць у такой працы, калі разьвіваюцца новыя стасункі. І ўлада псуе гэты настрой сваімі паводзінамі. Бо прагрэс ня можа быць дэкаратыўным. Ён можа быць канкрэтным, тут усе ўсё разумеюць».


Радыё Свабода

Усе навіны