English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Медыя пра нас
 Галоўная

Cтвораны аргкамітэт у абарону затрыманага актывіста МФ Івана Стасюка

06/02/2010

У склад аргкамітэту ўвайшлі рэгіянальныя прадстаўнікі Партыі БНФ, "Маладога фронту", Руху "За Свабоду" і партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя".


У Брэсце 5 лютага створаны аргкамітэт у абарону затрыманага актывіста зарэгістраванай у Чэхіі міжнароднай маладзёжнай арганізацыі "Малады фронт" Івана Стасюка.


Як паведаміў праваабаронца Раман Кісляк, у гэты аргкамітэт апрача яго ўвайшлі рэгіянальныя прадстаўнікі Партыі БНФ, "Маладога фронту", Руху "За Свабоду" і партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя". Усяго пяць чалавек.


− Мы лічым, што затрыманне Стасюка незаконнае і парушае яго грамадзянскія правы. І будзем дабівацца яго вызвалення, а таксама спынення ў дачыненні да яго крымінальнага пераследу, − заявіў праваабаронца. − Зараз мы распрацоўваем стратэгію гэтай кампаніі і прымаем шэраг тэрміновых мер.


Іван Стасюк быў затрыманы ўдзень 3 лютага. Актывісту патэлефанаваў супрацоўнік міліцыі наконт бойкі, што адбылася вечарам 23 студзеня на перакрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава ў Брэсце. Пазней міліцыянты прыехалі Стасюка і ядвезлі яго ў Ленінскі РАУС. Актывіст змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.


− Наколькі мне вядома, Стасюк затрыманы па падазрэнні ва ўчыненні хуліганства, − патлумачыў праваабаронца. − Яго нібыта апазнаў адзін з відавочцаў канфлікту, што адбыўся вечарам 23 студзеня на перакрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава. Паводле сведкі, Стасюк браў удзел у гэтым інцыдэнце.


Праваабаронца падкрэсліў, што 30 студзеня Стасюк, як законапаслухмяны грамадзянін, прыходзіў у міліцыю па выкліку, каб даць тлумачэнні па дадзенай справе. У сувязі з тым, што ён не хаваўся ад міліцыі, яго затрыманне выглядае неапраўдана жорсткай мерай.


mfront.net

Усе навіны