English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Медыя пра нас
 Галоўная

Старшыня гарсавета спалохаўся Мілінкевіча?

21/04/2010

Галоўны мясцовы дэпутат зрабіў усе захады, каб пазбегнуць сустрэчы з лідэрам Руху “За Свабоду”, які 20 красавіка наведваў Лідчыну.


20 красавіка Бярозаўку, што на Лідчыне, наведаў Аляксандр Мілінкевіч. Прыехаў з мэтаю падтрымкі мясцовага кандыдата ў дэпутаты гарадскога савета, сябра Руху За Свабоду Сяргея Трафімчыка.


І вось якую гісторыю расказалі жыхары гораду.


Вядомы палітык у кампаніі мясцовых актывістаў якраз хадзіў паміж размешчанымі побач будынкамі інтэрнатаў, калі з аднаго з будынкаў, якраз таго, дзе месціцца выбарчы ўчастак, выйшаў цяперашні галава гарсавета, сеў у аўто і пачаў было ад’язджаць. Але ці кампанію гэтую ўбачыў «мэр» на сваім шляху, ці што іншае сталася — аўтамабіль спыніўся, даў задні ход за рог будынка, скуль выглядаў некалькі секундаў, а потым увогуле развярнуўся і падаўся на лясную дарогу (інтэрнаты месцяцца на ўскрайку лесу) прэч.


Наша Ніва

Усе навіны