English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Медыя пра нас
 Галоўная

Слуханні па справе Рамановіча перанесены

14/06/2010

Суддзя Іван Корэц аб'явіў перапынак у сувязі з тым, што брату актывіста стала кепска і яму давялося выклікаць хуткую медычную дапамогу.


У Пінскім гарадзкім судзе на паседжаньні супраць актывіста Руху "За Свабоду" Аляксандра Рамановіча у яго брата здарыўся эпілептычны прыпадак. Пацярпеламу спатрэбілася хуткая мэдычная дапамога. Алесь Рамановіч, які апякуецца сваяком, мусіў паехаць з ім у лякарню. Судзьдзя Іван Корэц аб'явіў перапынак.


Пра здарэньне ў судзе паведаміў "Свабодзе" Аляксандар Рамановіч.


Па словах Аляксандра Рамановіча, ад 11.30 да 12.10 судзьдзя Іван Корэц настойваў на аднаўленьні працэсу без удзелу абвінавачваемага. Але калі Мікалай Рамановіч – бацька Аляксандра – склаў і перадаў заяву, што яго сын ня можа удзельнічаць у судзе па выключных абставінах, то судзьдзя прыняў рашэньне перанесьці паседжаньне на сераду, 23 чэрвеня на 11.30.


Актывіста Руху "За Свабоду" вінавацяць паводле артыкула 22.9, часта 2 – "Выраб і распаўсюджваньне незарэгістраванай друкаванай прадукцыі".


На мінулых выбарах у мясцовыя саветы Аляксандар Рамановіч быў кандыдатам у дэпутаты Пінскага гарсавета. Цяпер ён зьяўляецца адным з заснавальнікаў, якія спрабуюць зарэгістраваць у Берасьцейскім аблвыканкаме праваабарончую арганізацыю "Вясна".


Радыё Свабода

Усе навіны