Палітрада АДС абмяркуе дасягненне кампрамісу
Сёння ў Мінску пройдзе паседжанне Палітычнай рады аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі. Галоўнае пытанне – дасягненне кампрамісу паміж прыхільнікамі лідэра дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча і прадстаўнікамі шэрагу партыяў у справе правядзення Кангрэсу дэмакратычных сілаў.
Частка сяброў Палітычнай рады, прадстаўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Партыі камуністаў, БСДП Грамада ды некаторыя іншыя, лічаць, што Кангрэс трэба правесці 21-22 красавіка. Паводле Аляксандра Бухвостава, пазіцыя Аляксандра Мілінкевіча і яго прыхільнікаў вядзе да расколу. Прадстаўнікі каманды Мілінкевіча так ня лічаць.
- Кампрамісныя прапановы высунуў старшыня партыі БНФ Вінцук Вячорка. І мы цалкам яго падтрымалі. І ёсць пытанні да нашых суразмоўцаў, ці здольныя яны падтрымаць прапановы Вінцука Вячоркі. Там былі тры пункты: Сутнасць Кангрэсу, хто будзе прымаць рашэнні, змест Кангэсу і фармат Кангрэсу”, – кажа Віктар Карняенка.
Віктар жа Карняенка лічыць, што нават калі пазіцыі ўзгадніць сёння ня ўдасца, расколу трэба пазбегнуць. Палітрада павінна працягнуць сваю працу і выпрацаваць прымальнае для абодвух бакоў рашэнне.
паводле Радыё Свабода
Усе навіны


