English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Медыя пра нас
 Галоўная

Свята беларускай незалежнасці ў цэнтры Віцебску (фота)

27/07/2010

Пасьля таго, як гарадзкія ўлады не далі дазволу правесьці мерапрыемства ў парку культуры і адпачынку імя Савецкай Арміі, дэмакратычная грамадзкасьць сабралася адзначыць ўгодкі беларускай незалежнасьці ў самым цэнтры Віцебску.


На імпрэзу, якая не была санкцыянаванай, каля фантана ў парку імя Фрунзэ сабралася каля чатырох дзясяткаў актывістаў.


Пасьля кароткай уступнай прамовы старшыні філіі Партыі БНФ Кастуся Смолікава актывісткі кампаніі “Гавары праўду” правялі віктарыну па творчасьці Ўладзімера Някляева і арганізавалі сьпеўны конкурс.


Акампанаваў на гітары актывист Руху "За Свабоду", вядомы бард Георгі Станкевіч, які пасьля выканаў зь дзясятак уласных песень.


За імпрэзай з-за кустоў назіралі спэцназаўцы. Яшчэ чатыры хлопцы ў цывільным сачылі за падзеямі, уладкаваўшыся на лаўках побач з актывістамі.


Падпалкоўнік Андрэй Іваноў з Кастрычніцкага РАУС некалькі разоў папярэджваў прысутных, каб не ператваралі сяброўскую сустрэчу ў палітычны мітынг. І ўрэшце забараніў надзімаць балёнікі зь лягатыпам кампаніі “Гавары праўду!”.

 

 


Радыё Свабода

Усе навіны