English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Медыі пра Рух
 Галоўная

Ці задаволіў Кангрэс Дэмакратычных Сілаў чаканні ўладаў?

01/06/2007

Меркаванні філосафа Алега Анціпенкі і мастака Рыгора Сітніцы

 

Алесь Анціпенка, філосаф: “Гэта звычайны палітычны тупік”

 

- На маё разуменне, улады мусяць мець глыбокае задавальненне. Можна сказаць, што гэта чарговая перамога Лукашэнкі на шляху змагання за ўладу, за тое, каб быць аднаасобным лідэрам для большасці савецкіх і постсавецкіх беларусаў. Прычына ў амбітнасці старых лідэраў і пэўнай герметычнасці дзеяння, мыслення і адчування гэтага свету. Гэта звычайны палітычны тупік. Калі бракуе рэальных перспектываў дзеяння, тады нейкая група людзей пачынае высвятляць адносіны паміж сабой. Гэта паказвае на стан глыбокага і ўжо, я думаю, непераадольнага крызісу з гэтымі палітычнымі лідэрамі. За выключэннем Мілінкевіча, калі яму ўдасца стварыць рух “За Свабоду”.

 

 

 

Рыгор Сітніца, мастак: “Прыняты варыянт ціхамірнага суіснавання”

 

- Вельмі задаволеныя павінны быць улады. Бо я ня бачу абсалютна ніякага пазітыўнага выніку. Гэты план з лідэрствам паводле ратацыі – гэта проста поўная бязглуздзіца. Для ўладаў гэта абсалютна прымальны варыянт. Прыняты варыянт ціхамірнага суіснавання. Раз-пораз нагадваць пра сябе на Чарнобыльскім Шляху і ў Дзень Волі. І ўсё. Што ж яшчэ жадаць ад такога Кангрэсу? Я рады заўсёды памыляцца, але байцоў я ня бачу. Калі ўлічыць, што ёсць радыкальнае, а ёсць памяркоўнае крыло, дык відавочная перавага на баку “памяркоўных”. А Мілінкевіч… Ператварыцца з лідэра ў сустаршыню – гэта ж абсурд. А так ён застаецца лідэрам таго накірунку, які абраў. Я на сёння такі крок падтрымліваю. Пры гэтым раскладзе гэта адзіны слушны крок. Пажывем, пабачым.


газета "Свабода"

Усе навіны