English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Медыі пра Рух
 Галоўная

В.Цыганкоў: Ад МІЛІНКЕВІЧА патрабавалі дзеянняў тыя, хто якраз яго звязваў

04/06/2007

Ад Мілінкевіча патрабавалі дзеянняў тыя, хто якраз яго звязваў, казаў, што ён “павінен дзейнічаць у рамках Палітычнай рады”, павінен з ёй абгаворваць свае візіты, стварэнні сваіх рухаў. А як толькі ён пачынаў нешта рабіць, яны казалі яму, што гэта няправільна, ён робіць ня тое, што яму параіла Палітрада.

 

Магчыма, сапраўды Мілінкевіч у нечым вінаваты, але, напрыклад, Аб'яднаная грамадзянская партыя, на думку многіх, няшмат дапамагала яму на прэзідэнцкіх выбарах. І сваю частку адказнасці яна праваліла, і Мілінкевіч вымушаны гэта памятаць, прычым гэта не сатрэш з памяці, калі ідуць размовы пра нейкае супрацоўніцтва.

 


Паводле Радыё Свабода

Усе навіны