Малады Фронт будзе падтрымліваць МІЛІНКЕВІЧА
31/05/2007
Зміцер Хведарук: "Малады Фронт", канечне, разглядае стасункі з рухам Аляксандра Мілінкевіча "За Свабоду", але як і раней было, "Малады Фронт" будзе незалежным і самастойным. Безумоўна, мы будзем падтрымліваць нацыянальныя сілы, тых людзей, якія насамрэч хочуць лепшай долі Беларусі, а ня проста правядзення нейкіх камуністычных, савецкіх кангрэсаў, але пакуль на гэты момант мы сур'ёзна ня ставімся да ўваходжання ў рух "За Свабоду". Безумоўна, будзем падтрымліваць Мілінкевіча, але як і да гэтага будзем дзейнічаць аўтаномна і незалежна.
радыё Свабода
Усе навіны


