Вынікі першага дня сесіі Еўрапарламента. Іх значэнне для Беларусі
06/04/2006
У Еўрапарламенце адбыліся дэбаты наконт выбараў у Беларусі і сітуацыі пасля іх. Палітычныя групы падрыхтавалі 6 праектаў рэзалюцыі. Галасаванне па іх адбудзецца заўтра. Большасць тых, хто выступаў сёння, не прызнавалі выбары прэзідэнта Беларусі легітымнымі.
Лідэр беларускай апазіцыі Аляксандр Мілінкевіч, старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка, прадстаўнік штаба Мілінкевіча ў Еўрапейскім Звязе Ян Чурыловіч правялі шэраг сустрэчаў цягам сённяшняга дня. У прыватнасці, былі сустрэчы з кіраўніком фракцыі “Унія нацыяў Еўропы” Міхалам Камінскім (PiS), кіраўніком фракцыі ALDE Грэхамам Уатсанам з Брытаніі. Лідэры беларускай апазіцыі таксама ўдзельнічалі ў прэс-канферэнцыі са старшынём міжнароднага камітэта Еўрапарламэнта Эльмарам Брокам і далі інтэрв'ю журналістам AFP i Sueddeuts Zeitung.
Некаторыя дэпутаты выказвалі надзею, што з цягам часу прадстаўнікі дэмакратычнай Беларусі будуць сядзець у гэтай залі ў якасці еўрапарламентароў.
pbnf.org
Усе навіны


