English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Медыі пра Рух
 Галоўная

У Еурапарламенце прынятая рэзалюцыя па Беларусi

06/04/2006
Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандар Мілінкевіч і старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка ўчора і сёньня былі гасьцямі Эўрапарлямэнту, які абмяркоўваў прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі і сытуацыю, што склалася пасьля іх.

Сёньня Аляксандр Мілінкевіч і Вінцук Вячорка выступілі на паседжаньні камітэту міжнародных справаў і таксама на сходзе групы EPP-ED. Перад галасаваньнем па рэзалюцыі Эўрапарлямэнт вітаў Аляксандра Мілінкевіча авацыямі. За ключавы пункт рэзалюцыі, у якім прэзыдэнцкія выбары 19 сакавіка ў Беларусі прызнаныя несвабоднымі і неадпаведнымі міжнародным стандартам, Лукашэнка лічыцца нелегітымным прэзыдэнтам Беларусі, а таму прэзыдэнцкія выбары павінны быць паўтораныя, было пададзена 524 галасоў – за, 17 – супраць.

Рэзалюцыя ў цэлым была ўхваленая абсалютнай большасьцю.

Рэзалюцыя Эўрапарлямэнту будзе ўлічаная на паседжаньні Рады Эўразьвязу 10 красавіка ў Люксэмбургу, на якім будуць зацьверджаныя санкцыі супраць А. Лукашэнкі і іншых беларускіх чыноўнікаў, вінаватых у фальшаваньні прэзыдэнцкіх выбараў і масавых рэпрэсіях пад час і пасьля выбарчай кампаніі.


pbnf.org

Усе навіны