На месцы, дзе месяц таму яшчэ стаяў намётавы лягер, прайшоў флэшмоб (фота)
24/04/2006
Дзесяткі маладых людзей прыйшлі ў нядзелю, 23 красавіка, на плошчу К. Каліноўскага, на тое месца, дзе яшчэ месяц таму стаяў намётавы лягер, які быў зруйнаваны супрацоўнікамі міліцыі і дзе былі затрыманы дзесяткі чалавек.
Маладыя людзі прыйшлі на плошчу, каб дакрануцца далонямі да зямлі. Такім чынам яны выказва лі салідарнасць з тымі, хто сядзеў у турмах, хто быў зьбіты, звольнены з працы ці выключаны з вучобы. Сюды прыйшлі бацькі з маленькімі дзецьмі . Яны таксама, гледзячы на бацькоў, дакрануліся далонямі да зямлі.
На плошчы ў час акцыі было шмат спэцназ аўцаў, але ніводнага чалавека не затрымалі.





www.svaboda.org
Усе навіны


