English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Медыі пра Рух
 Галоўная

А.Мілінкевіч тэрмінова выкліканы ў Гарадскую пракуратуру

26/04/2006

Мінск, 26 красавіка. Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі, лідэр аб'яднаных дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч тэрмінова выкліканы ў пракуратуру горада Мінска.

У 13 гадзін у штабе А.Мілінкевіча павінна была пачацца яго прэс-канферэнцыя. Аднак, як толькі палітык пад'ехаў да будынка, да яго падыйшлі супрацоўнікі праваахоўных органаў, якія дзяжурылі тут з раніцы і здымалі на камеру ўсіх, хто ўваходзіў і выходзіў з штаба. Яны прад'явілі свае дакументы і заявілі, што Мілінкевіч выкліканы ў гарадскую пракуратуру.

Цяпер лідэр апазіцыі разам са сваім ахоўнікам, прэс-сакратаром і некалькімі журналістамі едзе ў пракуратуру. Машыну Мілінкевіча суправаджаюць два аўтамабілі з работнікамі праваахоўных органаў.


БелаПАН

Усе навіны