English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная
30/12/09

З Новым Годам! Жыве Беларусь! (відэа)

Навагодняе віншаванне лідэра Руху "За Свабоду" Аляксандра Мілінкевіча.

29/12/09

Скандальная будоўля ўзятая пад кантроль грамадства

Актывісты Руху "За Свабоду" прынялі ўдзел у сустрэчы грамадзян з прадстаўнікамі ўладаў з нагоды ўшчыльненай забудовы раёна вуліц Коласа і Калініна.

28/12/09

Незаконнае будаўніцтва працягваецца?

Інспекцыя па кантролю і нагляду за будаўніцтвам прыняла рашэнне спыніць працы ў раёне вуліц Коласа і Калініна. Забудоўшчык ігнаруе прадпісанне.

24/12/09

Актывісты ўсклалі кветкі да месца расстрэлу Вінцэнта Гадлеўскага (фота)

Ва ўшанаванні памяці прынялі ўдзел актывісты Руху “За Свабоду”, “Правага альянсу”, БХД, “Вольнай моладзі” і сябры руху салідарнасці “Разам”.

24/12/09

Чыноўнікі пагадзіліся з планамі пабудовы парковак на Паўднёвым Захадзе

Паводле кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёну, прапановы грамадскай ініцыятывы “Паўднёвы Захад” наконт арганізацыі дадатковых парковак будуць улічаны пры распрацоўцы праэктнай дакументацыі па добраўпарадкаванню дваровых тэрыторый.

24/12/09

Актывісты Руху ўпарадкавалі габрэйскія могілкі ў Паставах (фота)

Паводле мясцовых жыхароў, улады “вылізваюць” цэнтральную плошчу гораду, але не звяртаюць увагі на гістарычныя помнікі суседніх вуліц.

24/12/09

Пінчукі прымусілі камунальныя службы прыбіраць пад'езды

Актывісты Руху “За Свабоду” накіравалі адпаведныя звароты ў Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, а калі гэта не дало выніку − у пракуратуру.

23/12/09

Палонкаўская бітва − слаўная перамога беларускай зброі

Баранавіцкія прыхільнікі Руху "За Свабоду" прапануюць уладам ушанаваць памяць пра Палонкаўскую бітву, калі ваяры  Рэчы Паспалітай перамаглі войска маскоўскае.

22/12/09

Астравецкі актывіст Руху падаў скаргу ў Вярхоўны суд

Іван Крук просіць адмяніць буйны штраф, якім яго пакаралі за распаўсюд выданняў без выходных дадзеных.

21/12/09

З клецкага актывіста чарговы раз спаганяюць 9 мільёнаў

Актывіст Руху "За Свабоду" Сяргей Панамароў атрымаў паведамленне пра ўзбуджэнне выканальнага справаводства адносна штрафу пяцігадовай даўніны.