English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная
01/12/09

Уладзімір Кацора: Абмежаванні на правядзенне масавых мерапрыемстваў носяць штучны характар

Гомельскі актывіст Руху “За Свабоду” Уладзімір Кацора накіраваў у Камітэт ААН па правах чалавека каментар да сваёй скаргі на парушэнне дзяржавай правоў на распаўсюджанне інфармацыі і свабоду сходаў.

01/12/09

Фестываль дакументальных фільмаў да сусветнага Дня правоў чалавека

Мінскія актывісты Руху "За Свабоду" арганізуюць паказ трох дакументальных кінастужак на праваабарончую тэматыку, якія дэманстраваліся ўвесну 2009 года на чэшскім фестывалі "Адзіны свет".

30/11/09

БНБ прапануе стварыць сталую кансультацыйную пляцоўку

У Мінску адбылося паседжанне Рады Беларускага Незалежніцкага Блоку.

30/11/09

У Горках адзначылі Дзень герояў

Сябры Руху “За Свабоду” з Горак і Дрыбіна ўшанавалі памяць загінулага падчас паўстання 1863 году студэнта Войцеха Дамарацкага.

29/11/09

Мінчукі супраць ушчыльненай забудовы

Актывісты Руху “За Свабоду” дапамагаюць жыхарам вуліц Коласа і Калініна юрыдычна аформіць пратэст, каб прымусіць чыноўнікаў прыслухацца да іх патрабаванняў.

26/11/09

Глыбоцкія актывісты выдалі новыя кнігі

Пры падтрымцы Руху "За Свабоду" выйшлі ў свет краязнаўчыя кнігі "Валерыянаўскія школы ксяндзоў Лужэцкіх піяраў" і "Шаркоўшчына і наваколле".

25/11/09

Актывісты Руху Чашнікаў прымусілі наладзіць вулічнае асвятленне

Праблему вырашылі пасля звароту актывіста Руху "За Свабоду" Аляксея Александровіча ў выканкам і публікацыі на www.chashniki.info.

25/11/09

У Гомелі ўшанавалі памяць змагароў з фашызмам (фота)

Актывісты Руху “За Свабоду” з нагоды 66-й гадавіны вызвалення гораду ўсклалі кветкі да помніка Воінам-вызваліцелям.

25/11/09

Дрыбінскі райвыканкам абяцае беларусізаваць інфармацыйныя шыльды

На гэтую праблему звярнуў увагу актывіст Руху "За Свабоду" Андрэй Юркоў. Ён накіраваў адпаведны запыт на імя старшыні райвыканкама.

24/11/09

Вечар аматараў паэзіі і кіно

Актывісты Руху "За Свабоду" Гродна запрашаюць на творчую сустрэчу з паэткай, перакладчыцай, аўтаркай тэлевізійных фільмаў Таццянай Сапач.