|
Галоўная
|
Аляксандр МІЛІНКЕВІЧ сёння ў Гродна і Лідзе
Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч сёння праводзіць рабочыя нарады з актывістамі дэмакратычных сіл Гродна і Ліды.
Абмяркоўваецца стратэгія і тактыка дэмакратычных сіл Гарадзеншчыны падчас стартуючай палітычнай кампаніі “мясцовых выбараў” і арганізацыйныя пытанні Руху “За свабоду”.
|
|
Аляксандр МІЛІНКЕВІЧ: Ствараючы рух, я стаўлю перад сабой канкрэтную мэту
“Я стаўлю перад сабою абсалютна канкрэтную мэту — згрупаваць тую велізарную колькасьць людзей, якія прыйшлі нас падтрымаць на Плошчу. Трэба дапамагчы ім самаарганізавацца, каб яны ўключыліся ў працэс. Бяз гэтых людзей мы ня зробім тое, што ставім за мэту. А мэта простая: выбарамі ня зьменіш сытуацыю ў сёньняшняй Беларусі. Значыць — вуліца”, -- заявіў лідэр дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандр Мілінкевіч у інтэрв’ю “Радыё Рацыя”.
|
|
Іна Кулей: Я веру ў маю Беларусь
Іна Кулей, кіраўніца камітэту абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць”, жонка лідэра аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча, стала ўдзельніцай перадачы "Ў што я веру" на радыё Свабода.
|
|
Таямнічы футбол аршанскіх чыноўнікаў
На гарадскім стадыёне Воршы, які вылучаны ў якасці месца для дазволеных масавых мерапрыемстваў, 30 верасня замест мітынгу з удзелам лідэра аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча пройдзе нейкі важні футбольны матч.
|
|
Іна Кулей дапытаная па крымінальнай справе
Сёння Іна Кулей, старшыня Камітэту абароны рэпрэсаваных “Салідарнасьць”, жонка лідэра аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча, была выклікана ў Першамайскі РУУС Мінска для допыту ў якасці сведкі па крымінальнай справе, распачатай супраць яе сына Ігара Кулея. Сведчыць супраць сына Іна Кулей адмовілася, спасылаючыся на артыкул 27 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
|
Старонкi:
77, 76, 75, 74, 73, 72, 71, 70, 69, 68, 67, 66, 65, 64, 63, 62, 61, 60, 59
|