English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная
27/09/06

Савецкі раён Мінска стаў першым у планах кампаніі “За свабоду”

Аляксандр Мілінкевіч правёў у Мінску першую з дзесяці запланаваных сустрэч з актывістамі кампаніі “За свабоду”. 26 верасня адбылася працоўная нарада з жыхарамі Савецкага раёна Мінска.

26/09/06

МІЛІНКЕВІЧ абараніў “каліноўцаў”

Каля васьмідзесяці студэнтаў напісалі заявы, у якіх адмовіліся ехаць па разьмеркаваньні. Як вынік, кіраўніцтва Бюро вывучэньня Ўсходняй Эўропы Варшаўскага ўнівэрсытэту, якое апякуецца беларускімі студэнтамі, перагледзела вынікі разьмеркаваньня. Адбылося гэта пасьля сустрэчы дырэктара бюро Яна Маліцкага зь лідэрам аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандрам Мілінкевічам, які адмыслова прыяжджаў у Варшаву.

26/09/06

Аляксандр МІЛІНКЕВІЧ: Камуністаў знішчаюць за адданасць ідэалам дэмакратыі

- Камуністаў знішчаюць за іх адкрытасць, адданасць ідэалам дэмакратыі і смеласць у апошнія гады і асабліва ў часе палітычнай кампаніі-2006. Сяргей Калякін узначальваў мой выбарчы штаб, а ПКБ доўгі час была цэментуючым вязьмом кааліцыі. Рэжым, па нейкай, толькі яму зразумелай прычыне, лічыў камуністаў “сваімі”. І жорстка памыліўся. У складаных умовах нам удалося адкінуць ідэйныя рознасці, пазбегнуць супярэчнасцяў і працаваць разам. Вынікі гэтай працы не маглі не заўважыць касталомы ад рэжыма – ПКБ ліквідуюць першай. Упэўнены, з дапамогай сяброў іншых кааліцыйных партый, сапраўдныя камуністы не здадуць ПКБ, - заявіў лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч.

26/09/06

Магілеўскія ўлады адмовілі ў сустрэчы Аляксандра МІЛІНКЕВІЧА з гараджанамі

Гарадскія ўлады Магілёва не дазволілі сябрам апазіцыйных партыяў правесці пікеты і мітынг, на якіх быў запланаваны ўдзел лідэра аб’ядеаных дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча.

26/09/06

Юрась Губарэвiч выйграў суд у ДАІшнікаў

Юрась Губарэвiч, кіраўнік Брэсцкага Штаба лідэра аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча,  выйграў суд у супрацоўнiкаў ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама. Суд Ленiнскага раёна Брэста 25 верасня прызнаў незаконнымi дзеяннi ДАІшнiкаў у дачыненнi да прыватнага аўтамабiля Юрася Губарэвiча.

26/09/06

Выйшаў на волю Алесь Чыгір

Кіраўнк бабруйскага Штаба лідэра аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча, дэпутат мясцовага гарадскога савета Алесь Чыгір будзе працягваць дамагацца ўзнаўлення на працы праз суд. Пра гэта ён паведаміў агенству БелаПАН пасля адбывання 10-дзённага пакарання за правядзенне несанкцыянаванай акцыі. Дэпутат упэўнены, што прычынай пераследу стала яго дзейнасць у палітычнай кампаніі лідэра аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча.

26/09/06

Прэзідэнт Еўрапарламента назваў Аляксандра МІЛІНКЕВІЧА намінантам на прэмію імя Сахарава

Прэзідэнт  Еўрапейскага парламента Хосеп Барэль на адкрыцці пленарнай сесіі паседжання Еўрапарламента назваў Аляксандра МІЛІНКЕВІЧА, лідэра аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі, адным з трох намінантаў на прэмію імя Сахарава “За сабоду думкі”.

25/09/06

Аляксандр МІЛІНКЕВІЧ: Мы не маем права здрадзіць моладзі!

"... тыя, прапановы, якія мы абмяркоўваем на Палітрадзе - гэта тупіковы шлях... Мы выдатна разумеем, што лёс краіны будзе вырашацца на вуліцы..."

22/09/06

BBC прапанаваны адкрытыя дэбаты МІЛІНКЕВІЧА і Лукашэнкі

"...з прычыны праўлення Лукашэнкі ў беларускіх падкантрольных уладзе мэдыях цалкам адсутнічаюць роўныя ўмовы для дэмакратычных дэбатаў.У гэтай сувязі і ўлічваючы рэпутацыю ВВС як аднаго з найбольш аўтарытэтных сусветных мэдыяў, мы прапануем Вам паспрыяць дэмакратычным дэбатам і даць слова прадстаўнікам дэмакратычных сілаў Беларусі."

21/09/06

Мiлiнкевiч заклiкаў Фiнляндыю знiзiць кошты вiз для беларусаў

Надо, чтобы Евросоюз тоже был подготовлен к возможному объявлению референдума. Если это случится, то должны быть организованы акции протеста внутри страны, и реакция Евросоюза о том, что он априори не признает такой референдум. Потому что в нашей стране невозможно провести референдум, отвечающий требованиям ОБСЕ.