|
Галоўная
|
Працягваецца афіцыйны двухдзённы візіт Аляксандра МІЛІНКЕВІЧА ў Фінляндыю
Працягваецца афіцыйны двухдзённы візіт лідэра аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча ў Фінляндыю, якая цяпер старшынюе ў Еўрапейскім Саюзе. Сёння Аляксандр Мілінкевіч правядзе перамовы са спікерам фінскага парламенту Паава Ліпаненам (Paavo Lipponen), кіраўнічкай камітэта па міжнародных справах парламента Ліісай Яаакансаары (Liisa Jaakonsaari) і лідэрамі парламенцкіх фракцый.
|
|
Аляксандр МІЛІНКЕВІЧ: Мы будзем патрабаваць ад рэжыма Лукашэнкі вызвалення А.Казуліна
“Рашэнне суда пакінуць за кратамі Аляксандра Казуліна, які апынуўся там толькі за тое, што асмеліўся выступіць з крытыкай рэжыму – гэта вынік татальнага страху рэжыму перад праўдай людзей. Людзей, якія маюць уласную думку і свой погляд на палітычную сытуацыю ў Беларусі”. Так пракаментаваў рашэнне Калегіі Мінскага гарадского суда ў справе Аляксандра Казуліна лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандр МІЛІНКЕВІЧ, які сёння знаходзіцца з афіцыйным візітам у Фінляндыі.
|
|
Аляксандр МІЛІНКЕВІЧ праводзіць сёння перамовы з прэм’ер-міністрам Фінляндыі
Сёння, 19 верасня лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч прыбыў з афіцыйным двухдзённым візітам у Фінляндыю, якая цяпер старшынюе ў Еўрапейскім Саюзе. У плане візіта двухбаковая сустрэча з прэм’ер-міністрам гэтай краіны Мацці Ванханенам і шэрагам вядучых фінскіх палітыкаў. Падчас візіту беларускага палітыка ў Хельсінкі будзе абмеркаваная мажлівая рэакцыя Еўропы на пагрозу страты Беларуссю незалежнасці, а таксама пытанні ўдасканалення еўрапейскай палітыкі ў дачыненні да Беларусі, і еўрапейскай салідарнасці з палітзняволенымі ў нашай краіне.
|
|
Міліцыя пагражае Аляксандру МІЛІНКЕВІЧУ арыштам
Пасля выступу лідэра аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандра МІЛІНКЕВІЧА на “Вялікім джынсавым фэсце” да яго падыйшоў намеснік кіраўніка Савецкага РУУС Мінска і заявіў, што калі на Кастрычніцкай плошчы а 21 гадзіне збяруцца людзі, то палітык будзе прыцягнуты да адказнасці за арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства.
|
|
Наша Ніва: На Джынсавым фэсце з’явілася група правакатараў
На плошчы Бангалор, дзе праходзіць “Вялікі джынсавы фэст”, з’явілася група правакатараў – п’яных людзей, якія ледзве стаяць на нагах. За імі ідзе аператар з вялікай камерай. Калі людзі паклікалі дружыну фэсту, вялікая камера знікла, замест яе з’явіліся «цывільныя» з маленькімі камэрамі і фільмуюць хто адкрыта, а хто потайкі з-пад курткі. Дружыннікі сказалі, што ў іх мала сілаў для такой групы. Зараз правакатары гуртуюцца каля сцэны.
|
|
У Мінску пачаўся “Вялікі джынсавы фэст”
А 16.00 гадзіне на плошчы Бангалор у Мінску пачаўся “Вялікі джынсавы фэст”. На гэты момант на «Джынсавым фэсце» сабралася каля дзвюх тысячаў гледачоў і людзі працягваюць падыходзіць. У акцыі салідарнасці з сем'ямі зніклых палітыкаў і палітзняволеных, возьме ўдзел лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандр МІЛІНКЕВІЧ, а таксама вядомыя музыканты, грамадскія дзеячы, палітыкі і прадстаўнікі творчай інтэлегенцыі.
|
Старонкi:
75, 74, 73, 72, 71, 70, 69, 68, 67, 66, 65, 64, 63, 62, 61, 60, 59, 58, 57
|