English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная
13/09/06

Святлана Завадская на форуме “Свабоды”: МІЛІНКЕВІЧ мае вялікі прагрэс як палітык

Я галасавала за Мілінкевіча, бо бачыла ў ім шчырасць, лідэрскія якасці. Я ведаю яго асабіста, у нас была з ім паездка ў Маскву, я бачу, як гэты чалавек амаль што за год меў вялікі прагрэс у палітычным плане, таму я галасавала за яго, веру яму і цяпер.

Цалкам форум з Святланай Завадскай чытаць тут

http://www.svaboda.org/forum/Forum.aspx

13/09/06

Аляксандр МІЛІНКЕВІЧ каментуе новыя папраўкі ў выбарчае заканадаўства

- Власть боится проникновения нежелательных элементов в местные советы и пытается ограничить возможности демократических сил. Поправки в законодательство -- это реакция на наши инициативы, -- прокомментировал российскому изданию «Время Новостей» лидер объединенных демократических сил Александр МИЛИНКЕВИЧ новые поправки в избирательное законодательство.

13/09/06

Сёння пройдзе суд над кіраўніком бабруйскага Штаба Александра МІЛІНКЕВІЧА

Сёння ў 15.00 суд Бабруйска і Бабруйскага раёна распачне чарговую спробу разгледзець справу кіраўніка мясцовага Штаба лідэра аб'яднаных дэмакратычных сілаў Александра МІЛІНКЕВІЧА, дэпутата гарсавета Алеся Чыгіра, паведамляе газета "Салідарнасць". 

13/09/06

Сёння паседжанне Палiтычнай Рады АДС

Сёння ў Мiнску пад кiраўнiцтвам лiдэра абяднаных дэмакратычных сiл Аляксандра Мiлiнкевiча адбудзецца паседжанне Палiтычнай Рады АДС.

12/09/06

Аляксандр Мілінкевіч возьме удзел у “Вялікім джынсавым фэсце за свабоду”

Менскія ўлады дазволілі правесці 16 верасня на плошчы Бангалор мітынг і канцэрт.
Акцыя адбудзецца ад 16-ай да 20-ай.

- 16 верасня стане дэманстрацыяй нашых памкненняў да таго, каб Беларусь была справядлівай, а палітыка ў нашай краіне была дэмакратычнай і празрыстай, - сказаў з нагоды правядзення акцыi лiдэр аб”яднаных дэмакратычных сiл Беларусi Аляксандр Мілінкевіч.

11/09/06

Аляксандр МІЛІНКЕВІЧ: Дзякуй богу, што ёсць моладзь, якая любіць і ганарыцца гісторыяй

10 верасня на Крапівенскім полі прайшлі галоўныя мерапрыемствы фэсту ў гонар 452-й гадавіны Аршанскай бітвы. Фэст наведаў лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандр МІЛІНКЕВІЧ.

На фэст сабраліся людзі з розных рэгіёнаў Беларусі і самага рознага веку – ад студэнтаў да пенсіянераў. Былі таксама і прадстаўнікі розных палітычных партыяў. Усе разам госці фэсту падняліся на ўзгорак да памятнага крыжа на таксама ўжо традыцыйную паніхіду па палеглых ваярах, якую супольна адслужылі ўніяцкія святары айцец Зміцер з Віцебску і айцец Андрэй з Воршы – той самы, што быў капеланам намётавага гарадку на Кастрычніцкай плошчы.

10/09/06

Аляксандр МIЛIНКЕВIЧ узяў удзел ў святкаваннi гадавiны Аршанскай бiтвы

У ноч з 9 на 10 верасня на Крапiвеньскiм поле адбыўся пятнаццаты бардаўскі фэст “Аршанская бітва-2006”, прысвечаны гадавiне славутай бiтвы. Удзел у святкаваннi ўзяў лiдэр аб?яднаных дэмакратычных сiл Беларусi Аляксандр МIЛIНКЕВIЧ.

07/09/06

Аляксандр МІЛІНКЕВІЧ мае ўсё большую падтрымку ў Еўрапарламенце

Найбуйнейшая фракцыя Еўрапейскага парламенту выступіла ў падтрымку намінацыі лідэра аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча на атрыманне ўзнагароды імя Андрэя Сахарава “За свабоду думкі”.

07/09/06

Салідарнасць у Беларусі перастае быць проста словам

65 актывістаў беларускай апазіцыі, якія ў выніку рэпрэсій улады, засталіся без працы і знаходзяцца ў цяжкім матэрыяльным стане, атрымалі магчымасць часовай працы ў Польшчы. Дазвол на працу атрыманы ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны гэтай краіны грамадскім камітэтам абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць”, які дзейнічае пры падтрымцы лідэра аб’яднаных дэмсілаў Аляксандра Мілінкевіча.

07/09/06

Аляксандр МІЛІНКЕВІЧ: Я не баюся канкурэнцыі

Лідэр беларускай апазіцыі Аляксандр Мілінкевіч лічыць, што ў аб’яднаных дэмакратычных сілах Беларусі назіраецца пэўны крызіс, але да распаду кааліцыі ён не прывядзе, паведамляе NEWSru.