English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная
06/09/06

Аляксандр МІЛІНКЕВІЧ падтрымаў правядзенне 16 верасня ў Мінску масавай акцыі салідарнасці

Аляксандр Мілінкевіч падтрымаў ідэю правядзення 16 верасня ў Мінску акцыі салідарнасці з палітзняволенымі. Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл таксама заклікаў беларусаў далучацца да чарговых масавых мерапрыемстваў апазіцыі.

- Вызваленне палітычных вязняў і праўда пра знікненне апазіцыянераў ёсць адной з галоўных мэтаў нашай дзейнасці. Гэтыя пытанні мы будзем ставіць перад рэжымам да таго часу, пакуль не дазнаемся ўсёй праўды пра тое, хто стаіць за знікненнямі людзей, і пакуль у Беларусі будзе заставацца хоць адзін палітзняволены, - адзначыў Аляксандр Мілінкевіч.

06/09/06

Аляксандр МІЛІНКЕВІЧ сёння сустрэнецца з Міколам Статкевічам

Лідэр аб'яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч сёння наведае спецкамендатуру ў вёсцы Сітнікі Пухавіцкага раёна, дзе адбывае пакаранне вядомы палітык Мікола Статкевіч.

05/09/06

Палітрада дэмакратычных сілаў пашырае свае шэрагі

Аляксандр Мілінкевіч: Мы вітаем рашэнне прадпрымальнікаў пачаць працаваць у складзе Палітрады. Прадпрымальнікі пачынаюць пазбывацца ілюзіяў, што стаўленне ўладаў да іх можна змяніць толькі з дапамогай вылучэння эканамічных лозунгаў, застаючыся пры гэтым удалечыні ад палітыкі.

05/09/06

Улады Баранавічаў супраць дыялогу з гараджанамі

Гарадскі выканаўчы камітэт Баранавічаў адмовіў жыхарам горада ў правядзенні мітынгу з удзелам лідэра аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандра Мілінкевіча. Мітынг запланаваны на 10 верасня.

05/09/06

Аляксандр МІЛІНКЕВІЧ: Рэферэндум - гэта ўжо не рытуальныя танцы

- Для мяне гэта пагроза ліквідацыі Беларусі — лічу, што яна на гэты раз сур’ёзная, гэта ўжо не рытуальныя танцы, якія былі раней. Праўдападобна, што сапраўды дойдзе да рэфэрэндуму. Думаю, што ўсё залежыць ад нас, наколькі мы сур’ёзна ўспрымем гэта й будзем пратэставаць...

05/09/06

Аляксандр МІЛІНКЕВІЧ: Францыя дэманструе падтрымку дэмакратычных сілаў Беларусі

Візіт у Францыю не быў выпадковым. Менавіта Францыя, з усіх краінаў Еўрасаюза, мае сёння, пэўна, самыя цесныя стасункі з Расіяй. Францыя за апошнія месяцы неаднаразова дэманстравала сваю падтрымку дэмакратычным сілам у Беларусі, таму, перакананы, наша пазіцыя адносна недапушчэння рэферэндуму і непрызнання яго вынікаў, будзе данесена французскай дыпламатыяй да Расіі,” – так лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч ацаніў першыя вынікі свайго візіту ў Францыю.

04/09/06

Зварот Аляксандра МІЛІНКЕВІЧА да грамадзянаў Беларусі з нагоды пагрозы страты незалежнасці краіны

"...Мы павінны захаваць нашу Беларусь незалежнай. Святым не гандлююць. Бацькаўшчына дасталася нам ад продкаў, і мы мусім захаваць яе для нашых нашчадкаў. Толькі незалежная Беларусь можа забяспечыць сваім грамадзянам дабрабыт і спакой.

Мы пабудуем еўрапейскую Беларусь, якая будзе для нас утульным домам, а для нашых суседзяў надзейным мастом супрацоўніцтва, але ніколі – прахадным дваром або разменнай манетай..."

03/09/06

У Францыі Аляксандр МІЛІНКЕВІЧ казаў пра неабходнасць гарантый незалежнасці Беларусі

1-2 верасня лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч знаходзіўся з афіцыйным візітам у Францыі. Беларускі лідэр правёў шэраг перамоваў з прадстаўнікамі французскага ўрада, між іншых, міністрам унутраных справаў гэтай краіны Ніколя Сарказі, міністрам замежных справаў Філіпам Дуст-Блазі, старшынём Парламенцкай асамблеі НАТА П’ерам Лелюшам.

01/09/06

Аляксандр МІЛІНКЕВІЧ сустрэнецца з міністрам МУС Францыі

Супольная пазіцыя Францыі і Еўрасаюза па непрызнанні вынікаў магчымага “аб’яднаўчага”рэферэндума і падтрымка незалежнасці і суверэнітэту Беларусі стане адной з асноўных тэм перамоваў лідэра аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандра Мілінкевіча з міністрам унутраных справаў Францыі і верагодна будучым новым прэзідэнтам гэтай краіны Ніколя Саркозі.

01/09/06

Беларускае тэлебачанне здымае фільм пра Аляксандра МІЛІНКЕВІЧА

Як стала вядома прэсавай службе днямі здымачная група дзяржаўнага тэлебачання наведала Бершты Шчучынскага раёна, родную вёску лідэра аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандра Мілінкевіча.