English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная
13/06/06

Суд прызнаў, што Зміцер Шыманскі нецэнзурна не лаяўся

Берасцейскі абласны суд адмяніў пастанову суда Ленінскага раёну Берасця, які пакараў за брыдкаслоўе кіраўніка гарадскога штабу Мілінкевіча на прэзідэнцкіх выбарах Змітра Шыманскага.

10/06/06

А.Мілінкевіч наведаў фэстываль беларускай культуры ва Ўроцлаве

А.Мілінкевіч наведаў фэстываль беларускай культуры ва Ўроцлаве. У польскім Уроцлаве 4 дні працягваўся фестываль беларускай культуры “Цяпер Беларусь!”

07/06/06

Аляксандр Мілінкевіч патрабуе ад уладаў неадкладнага вызвалення Аўтуховіча

Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч паставіў свой подпіс пад заявай у пракуратуру ў справе ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча. Палітык просіць узбудзіць крымінальную справу ў дачыненні да вінаватых у рэпрэсіях над Аўтуховічам.

07/06/06

Грамадскія актывісты ў Клецку пратэстуюць супраць вынішчэння парку

У першай палове траўня пачалі высякаць цэнтральны парк у Клецку. Грамадскія актывісты кампаніі "За свабоду" распачынаюць кампанію з патрабаваннем спыніць вынішчэнне прыродных зонаў у горадзе.

07/06/06

Аляксандр Мілінкевіч: Прайшло два месяцы. Лічу вялікай памылкай, што кааліцыя яшчэ не пачала дзейнічаць

Если бы в нашей стране было принято отмечать политических деятелей специальными знаками отличия, то в номинации «Открытие года» главный приз непременно достался бы Александру Милинкевичу..., -на пытанні telegraf.by адказвае лідэр аб'яднаных дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч.

06/06/06

У Мінску прайшло паседжанне палітычнай рады аб’яднаных дэмакратычных сілаў

6 чэрвеня ў Мінску прайшло паседжанне Палітычнай рады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Палітрада разгледзела пытанні дзейнасці кампаніі “За свабоду”. Са згоды сяброў ПР была ўтвораная Працоўная група на чале з Віктарам Івашкевічам, якой на працягу тыдня даручана ўдакладніць план дзейнасці Аб’яднаных дэмакратычных сілаў.

02/06/06

Незалежныя эксперты далі ацэнку прэзідэнцкай кампаніі-2006

З ініцыятывы Аляксандра Мілінкевіча, лідэра аб’яднаных дэмакратычных сіл, сёння адбыўся Круглы стол прадстаўнікоў палітычных партый Аб’яднаных дэмакратычных сіл і незалежных палітолагаў, сацыёлагаў і экспертаў. У сустрэчы прынялі ўдзел каля 30 чалавек. Мэта Круглага стала – ацэнка незалежнымі экспертамі мінулай прэзідэнцкай кампаніі, а таксама іх меркаванне наконт перспектываў і дзейнасці Аб’яднаных дэмакратычных сіл у будучыні.

01/06/06

24 чалавекі працягваюць галадоўку з патрабаваннем спыніць крымінальны пераслед лідэраў "Маладога фронту" і вызваліць усіх палітычных вязняў

Чацверты дзень працягваецца галадоўка, абвешчаная салігорскімі актывістамі "Маладога фронту". Да яе далучыліся моладзевыя актывісты з Менску, Горадні, Ліды й Кіева. А з сённяшняга дня — Ганна Фаміна з Горадні і Сяргей Чайка з Ліды. Моладзь патрабуе спыніць крымінальны пераслед маладзёвых лідэраў і вызваліць усіх палітычных вязняў.

01/06/06

Запуск інтэрнет-парталу кампаніі “За свабоду” запланаваны на 1 ліпеня

Партал палітычнай кампаніі аб’яднаных дэмакратычных сілаў “За свабоду” (svaboda.info) будзе адсочваць самую свежую інфармацыю пра палітычныя падзеі ў краіне і рэакцыю на іх за мяжой, каментары экспертаў і працы аналітыкаў, фотаархіў змагання ад 1994 г. (улучна з падзеямі вясны 2006), анонс бліжэйшых палітычных, культурніцкіх акцыяў, падзеяў. Безумоўна, вычарпальную інфармацыю пра кампанію “За свабоду” ў прыватнасці і аб’яднаныя дэмакратычныя сілы ў цэлым.

01/06/06

Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы паставілі задачы на бліжэйшы год: адстаўка Лукашэнкі і свабодныя дэмакратычныя выбары.

Палітычная рада аб’яднаных дэмакратычных сілаў прыняла стратэгію дзейнасці 2006-2007. У ёй дадзена ацэнка дзейнасці кааліцыі падчас выбарчай кампаніі 2005-2006 гг, выразна акрэсленыя мэты, задачы, кірункі працы на бліжэйшы год. Пастаўленыя задачы мусяць быць рэалізаваныя ў межах палітычнай кампаніі “За свабоду”