English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная
24/08/06

Аляксандр МІЛІНКЕВІЧ адкрые фотавыставу, прысвечаную Беларускай Плошчы

Сёння Аляксандр Мілінкевіч, лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл, адкрые фотавыставу “За свабоду і Незалежнасць” – дакумэнтальнай фотакронікі падзеяў вясны 2006 г.

23/08/06

Аляксандр МІЛІНКЕВІЧ правёў паседжанне Палітычнай Рады

План дзейнасці на год быў прыняты на паседжанні Палітычнай Рады аб’яднаных дэмакратычных сіл пад кіраўніцтвам лідэра аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча. Сярод зацверджаных накірункаў дзейнасці палітык назваў інфармацыйную кампанію, кампанію па мабілізацыі, салідарнасці і дапамогі рэпрэсаваным, а таксама ўдзел у мясцовых выбарах.

08/08/06

24 жніўня адбудзецца адкрыццё фотавыставы “За свабоду і Незалежнасць”

Фотавыстава мае на мэце узнавіць падзеі вясны 2006 году з яе насычанай выбарчай кампаніяй, выбарамі, Плошчай, акцыямі пратэсту. Выстава складзеная са здымкаў фатографаў і фотамастакоў, якія былі самімі ўдзельнікамі падзеяў. У адкрыцці выставы прыме ўдзел лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандр Мілінкевіч, лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка, іншыя палітыкі. Адкрыццё фотавыставы “За Свабоду і Незалежнасць” пройдзе 24 жніўня ў 18:00 на Сядзібе Партыі БНФ і стане пачаткам восеньскай кампаніі аб’яднаных дэмакратычных сілаў.

31/07/06

Справаздача Камітэта ў абарону рэпрэсаваных ”Салідарнасць”

Камітэт у абарону рэпрэсаваных ”Салідарнасць” пачаў сваю працу 5 красавіка 2006 году. Яго стварэнне – рэакцыя палітычных лідэраў і грамадскіх актывістаў на рэпрэсіі з боку рэжыму да грамадзянаў, якія публічна выказалі сваю пазіцыю падчас прэзідэнцкай кампаніі 2006 году.

29/07/06

Аляксандр МІЛІНКЕВІЧ: Суд над “Партнерствам” - гэта суд над свабодай выбару ў Беларусі

Сёння ў судзе Цэнтральнага раёна г. Мінска пачаўся судовы працэс над актывістамі грамадзянскай ініцыятывы “Партнерства” - Аляксандрам Шалайкам, Цімафеем Дранчуком, Энірай Браніцкай і Мікалаем Астрэйкам. Іх абвінавачваюць у парушэнні артыкула Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Арганізацыя альбо кіраўніцтва грамадскім аб’яднаннем, рэлігійнай арганізацыяй, якія пасягаюць на асобу, правы і абавязкі грамадзянаў”.

29/07/06

Сёння пад старшынствам Аляксандра МІЛІНКЕВІЧА абылася Палітрада дэмакратычных сіл

Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч правёў у Мінску паседжанне Палітычнай Рады аб’яднаных дэмакратычных сіл.

27/07/06

Рок-канцэрт "За свабоду" пераносіцца на 25 жніўня

Арганiзатары мiтынгу й рок-канцэрту ў гонар 16-й гадавiны абвяшчэньня дзяржаўнага сувэрэнiтэту Беларусi зьвярнулiся ў суд з позвай да Менгарвыканкаму. Яны просяць прызнаць неабгрунтаванай прычыну, зь якой гарадзкiя ўлады адмовiлi заяўнiкам у правядзеньнi сьвяточнай iмпрэзы. Адначасна ў адмiнiстрацыю гораду будзе пададзеная новая заяўка на правядзеньне акцыi з нагоды 27 лiпеня.

27/07/06

Адбылася акцыя каля беларускай амбасады ў Варшаве

27 ліпеня – 16ая гадавіна абвяшчэння незалежнасці Беларускай Дзяржавы З гэтае нагоды сёння беларускія студэнты стыпендыяльнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага прыйшлі да беларускай амбасады ў Варшаве і павіншавалі прадстаўнікоў беларускай дыпмісіі на чале з амбасадарам Латушкам з нацыянальным святам.

27/07/06

Зварот лідэра аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандра Мілінкевіча з нагоды гадавіны прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь

27 ліпеня 1990 года ў Мінску была прынятая Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь. Гэты важны для нашай дзяржавы дакумент стаў першым афіцыйным крокам да незалежнасці Беларусі. Менавіта ад гэтага дня пачаўся адлік новай гісторыі нашай краіны...

27/07/06

Аляксандр МІЛІНКЕВІЧ наведае сёння палітзняволеных Артура Фінькевіча і Паўла Севярынца

Сёння лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч наведае палітзняволеных моладзевых актывістаў Артура Фінькевіча і Паўла Севярынца, якія адбываюць пакаранне абмежаваннем волі ў Магілеве і в. Малое Сітна Полацкага раёну адпаведна.