English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная
05/07/06

Аляксандр МІЛІНКЕВІЧ: Лукашэнка павінен вызваліць Казуліна, калі хоча кантактаваць з цывілізаваным светам

Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч, які сёння знаходзіцца ў Варшаве, дзе бярэ ўдзел у міжнароднай канферэнцыі “Палітыка Еўрапейскага Саюзу ў дачыненні да ўсходніх суседзяў: магчымасці будучага ўзаемадзеяння”, у размове з журналістамі польскіх СМІ даў ацэнку судоваму працэсу над былым кандыдатам у прэзідэнты Аляксандрам Казуліным, які мае пачацца 6 ліпеня ў Мінску

05/07/06

Сення ў Варшаўскім універсітэце Аляксандр Мілінкевіч бярэ ўдзел у цырымоніі адкрыцця студэнцкай праграмы імя Кастуся Каліноўскага

Падчас візіту ў Польшчу лi дэр аб 'яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч узяў удзел у канферэнцыі , прысвечанай палітыцы Еўразвязу адносна новых суседзяў, арганізаванай пры падтрымцы амбасады Вялікабрытаніі ў Польшчы . А таксама сёння ў Варшаўскім універсітэце Аляксандр Мілінкевіч разам з польскім прэм' ер-міністрам Казімежам Марцінкевічам бярэ ўдзел у цырымоніі адкрыцця студэнцкай праграмы імя Кастуся Каліноўскага.

02/07/06

Актывісты кампаніі “За свабоду” нарабілі шуму на Фэсце ў Наваградку

Актывісты кампаніі “За свабоду” прынялі ўдзел у масавай акцыі падчас рыцарскага фэсту ў Наваградку, ладжанай Партыяй БНФ. Ад самай раніцы удзельнікі акцыі раздавалі мінакам значкі “За свабоду”, “Далучайся”. Людзі з задавальненнем іх бралі і чаплялі на сябе. Праз некаторы час міліцыя масава пачала затрымліваць людзей са значкамі і і іх канфіскоўваць. Міліцыя затрымлівала і перапісвала імёны людзей, якія мелі з сабой дрэўкі, праводзіла агляд асабістых рэчаў, канфіскоўвала нацыянальныя сцягі й дрэўкі. Да акцыі было падрыхтована 80 штандараў, але ўжо да пачатку акцыі палова была канфіскаваная. Прычым міліцыя дзейнічала вельмі недаліктана, сярод затрыманых часам апыналіся і рыцары – удзельнікі Фэсту.

01/07/06

Адбылася сустрэча Аляксандра Мілінкевіча з Міхаілам Саакашвілі

У пятніцу 30 чэрвеня ў межах візіту ў Швецыю лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся з прэзідэнтам Грузіі Міхаілам Саакашвілі.

30/06/06

Аляксандр Мілінкевіч выступіў у шведскім інстытуце міжнародных дачыненняў

Стакгольм, 29 чэрвеня. Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандр Мілінкевіч, лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка і старшыня Партыі АГП Анатоль Лябедзька выступілі ў Шведскім інстытуце міжнародных дачыненняў. Адбылася сустрэча з прэм’ер-міністрам Швецыі Ёранам Пэрсанам, міністрам міжнароднага развіцця і супрацы спадарыняй Карын Емтын, старшынём Партыі мадэратаў Фрэдрыкам Рэйнфэльтам, яго намеснікам, а таксама з намеснікам старшыні Міжнароднага камітэту Рыкстагу спадарыняй Гунілай Карлсан.

29/06/06

Аляксандр Мілінкевіч: Перашкодаў больш няма. Засталося толькі ўсім актыўна працаваць на карысць кааліцыі, а значыць на карысць Беларусі

“Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы ўпершыню пасля выбараў дасягнулі сур’ёзнага прагрэсу”, - заявіў Аляксандр Мілінкевіч, каментуючы прыняццё Палітычнай Радай АДС “Асноўных накірункаў дзейнасці аб’яднаных дэмакратычных сіл на перыяд ліпень 2006-ліпень 2007 года”.

29/06/06

Аляксандр Мілінкевіч распачаў афіцыйны візіт у Швецыю

Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч знаходзіцца з афіцыйным візітам у Швецыі, дзе сёння правядзе перамовы з прэм’ер-міністрам і кіраўнічкай замежнапалітычнага ведамства гэтай краіны.

29/06/06

Аляксандр Мілінкевіч правядзе перамовы з прэм’ер-міністрам Швецыі

Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч вылецеў сёння ў Швецыю на сустрэчу з прэм’ер-міністрам гэтай краіны Ёранам Пэрсанам, з якім абмяркуе перспектывы беларуска-шведскіх дачыненняў.

27/06/06

Горацкая кааліцыя аб'яднаных дэмакратычных сілаў пашыраецца

Усе горацкія сябры перадвыбарчай кааліцыі, якія працавлі на мінулых прэзыдэнцкіх выбарах, пацьвердзілі свой удзел у будучых выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў. Аб узгодненым вылучэньні кандыдатаў, а таксама ўзаемнай падтрымцы заявілі лідэры мясцовых партыйных суполак: Эдуард Брокараў (Партыя БНФ). выкладчык БДСГА Уладзімер Гарбачоў (ПКБ), прадпрымальнік Дзям'ян Франкоўскі (Сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада).

27/06/06

Пачалася падрыхтоўка да форуму палітыкаў і грамадзкіх дзеячоў

Лідэр аб’яднанай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч працягвае паездкі па рэгіёнах Беларусі.У Магілёве адбылася сустрэча з грамадзкімі актывістамі, якія сабраліся з многіх гарадоў краіны.