Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная
26/03/06

Складаецца спіс людзей, супраць якіх будуць ужытыя санкцыі

Мяркуецца, туды ўвойдуць усе тыя людзі, якія маюць дачыненне да ўмацавання ў Беларусі рэжыму Лукашэнкі: сябры выбарчых камісіяў, дзяржаўныя СМІ, рэктары і дэканы, якія выключаюць студэнтаў, АМАП і міліцыя, якія збіваюць людзей, суддзі, якія беспадстаўна судзяць і садзяць у турмы людзей за іх погляды.

26/03/06

Вінцук Вячорка пакуль на свабодзе

Учора каля 19 гадзінаў вечара аўтамабілю, у якім знаходзіўся намеснік кіраўніка Штабу і лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка, удалося сысці ад чатырох машынаў з зацемненымі вoкнамі, у якіх знаходзіліся кароткастрыжаныя мужчыны ў цывільным. Нагадаем, пагоня працявалася больш за паўтары гадзіны.

26/03/06

Расія хвалюецца за лёс Паўла Шарамета, Украіна - за лёс чатырох сваіх грамадзянаў

Гвалтоўны разгон мірнай дэманстрацыі ў Мінску асудзілі расійская і ўкраінскія палітыкі і праваабаронцы. Расійскія прадстаўнікі выказваюць абурэнне ў сувязі з затрыманнем журналіста Паўла Шарамета.

25/03/06

У дэманстрантаў стралялі з адмысловых міліцэйскіх вінтовак, а таксама ўжывалі шумавыя і газавыя бомбы

Многія актывісты штабу Аляксандра Мілінкевіча патрапілі ў шпіталі пасля сутычкі з супрацоўнікамі міліцыі недалёка ад тэатру музкамедыі. Лекары канстатуюць атручванні і моцныя пабоі. Некаторыя людзі толькі нядаўна выйшлі з непрытомнасці. Спецназ і салдаты, якімі камандаваў небезвядомы палкоўнік Паўлічэнка, брутальна збілі некалькі дзесяткаў чалавек. Супраць дэманстрантаў ужывалі шумавыя і газавыя бомбы, стралялі з вінтовак, кідалі людзей на зямлю, а потым збівалі нагамі і дубінкамі.

25/03/06

Жыхары Валаамскіх астравоў і грамадзяне Эстоніі шлюць лісты падтрымкі

"До 19 марта (день выборов) белорусские власти, посредством телевидения (канал БТ) ложью запугивали людей не ходить на митинг и вселяли в их души страх. Во время многодневного мирного митинга людей за демократию и свободу, начавшегося 19марта в 20.00. По белорусскому телевидению, унижали и оскорбляли митингующих, настраивали жителей г. Минска и районов на вражду к митингующим, злорадствовали с усмешками в адрес тех, кто не побоялся придти на митинг и выступить с критикой авторитарного режима, выразить свои светлые надежды..."

25/03/06

Павал Мажэйка вызвалены

Прэсавы сакратар лідэра апазіцыі Аляксандра Мілінкевіча Павал Мажэйка, які раней быў затрыманы спецназам, вызвалены. Пры затрыманні ён быў збіты супрацоўнікамі міліцыі.

25/03/06

Дзень незалежнасці прайшоў па старой лукашэнкаўскай схеме

11-12 тыс чалавек сабралася ўздоўж праспекту Скарыны ў 12:15. Натоўп быў падзелены на 5 частак супрацоўнікамі спецназу, якіх, паводле сціплых падлікаў было 4 тыс. Міліцыянты выштурхоўвалі людзей, білі нагамі. Супрацьстаянне працягвалася паўтары гадзіны. Пасля гэтага быў створаны адмысловы калідор з АМАПу, праз які дэманстранты змаглі выйсці з цэнтру, і накіраваліся на рэзервовае месца правядзенне мітынгу - Сквер імя Янкі Купалы.

25/03/06

Сайт аднаўляе сваю працу

Сайт Мілінкевіча быў заблакаваны і доступ да яго недаступны. На ўсякі выпадак, люстэрка сайта - http://svaboda.info Свежая інфармацыя на http://svaboda.org альбо http://charter97.org/  Выбачаемся за неаператыўнасць у падачы інфармацыі.

25/03/06

Створан народны вызваленчы рух.

Створан народны вызваленчы рух.

25/03/06

Пачаўся мітынг

У парку Я.Купалы пачаўся мітынг. Выступаюць А.Мілінкевіч, А.Казулiн, У.Вячорка. У цяперашні час памкнулася парадку 10 тыс. чалавек, але людзі імкліва прыбываюць