Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная
22/03/06

25 сакавіка ў Беларусі паўстане шырокі грамадзянскі рух “За свабоду”

Пра стварэнне шырокага грамадзянскага руху “За свабоду” будзе заяўлена 25 сакавіка на Кастрычніцкай плошчы Мінска. Аб гэтым паведаміў сёння лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч.

21/03/06

Кастрычніцкі пляц - у цэнтры ўвагі свету.

Больш за 80 публікацыяў у розных газетах свету прысвечаныя падзеям на Кастрычніцкай плошчы Мінска. Усе буйныя газеты Еўропы напісалі пра поствыбарную сітуацыю, даючы ацэнку Аляксандру Лукашэнку як "апошні дактатар Еўропы" і тыран.

21/03/06

Мілінкевіч: "Мы не будзем з імі біцца".

Мілінкевіч: улады ў любы момант могуць прымяніць сілавы варыянт? Я не магу сказаць, які сцэнар дзеянняў у такім выпадку. Я не такі магутны. Мы ж не будзем з імі біцца. Сілавой барацьбы на плошчы не будзе. Мы просім юрыстаў абараняць затрыманых. Нас і учора папярэджвалі, што вось-вось усіх затрымаюць і разбураць лягер, але нічога не было. Калі яны разумныя, яны гэтага не зробяць. Калі дурныя - могуць, але гэта будзе супраць іх".

21/03/06

Мітынг працягваецца

Выступіў Аляксандр Мілінкевіч. Ён высока ацаніў тое, што адбылося на плошчы за апошнія дні і заклікаў правесьці яшчэ больш масавую акцыю 25 сакавіка. Ён зьвярнуўся да ўдзельнікаў мітынгу з заклікам запрасіць на плошчу на 25 сакавіка сваіх знаёмых, сябраў і суседзяў, а да гэтага кожны дзень а 18-30 прыходзіць на плошчу. Мілінкевіч паразмаўляў з удзельнікамі намётавага гарадка і заявіў, што ня будзе заклікаць да ягонага згортваньня. Пазьней выступіла жонка Мілінкевіча Іна Кулей і спыталася прысутных, ці хочуць яны разыходзіцца. Плошча адказала – “Не!”

21/03/06

Штаб Мілінкевіча: на гэты момант затрымана 108 чалавек.

Паводле зьвестак юрыста Ўладзімера Лабковіча са штабу кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Мілінкевіча, за ноч і раніцу 21 сакавіка супрацоўнікамі міліцыі затрымана 108 чалавек, якія прымалі ўдзел у мітынгу на Кастрычніцкай плошчы альбо дапамагалі тым, хто паставіў на плошчы намёты.

21/03/06

Минчане продолжают нести на площадь продукты и горячий чай. (Хартия 97)

Минчане продолжают нести на Октябрьскую площадь, где установлен палаточный городок, продукты, чай. Многих досматривают сотрудники милиции. "Мы только что оттуда. нас досматривали. Мы сказали, что идем на работу, несем "ссобойку". Они спросили, вы столько съедите? Мы ответили: "Кто много работает, тот много ест!" Пропустили!", -- появляются сообщения на интернет-форумах.

21/03/06

13:00. На плошчу чакаецца прыезд А.Мілінкевіча.

З Кастрычніцай плошчы перадае карэспандэнт Радыё Свабода. Якая сытуацыя на трынаццаць гадзінаў менскага часу?


21/03/06

Судзяць людзей, якія несьлі ежу на Кастрычніцкую плошчу.

У судзе Цэнтральнага раёну Менску пачалі судзіць затрыманых увечары і ўначы людзей, якія намагаліся перадаць на Кастрычніцкую плошчу цёплыя рэчы і харчы. На падыходах да Кастрычніцкай плошчы байцы спэцназу міліцыі затрымлівалі кожнага, хто меў пры сабе вялікія торбы або тэрмас.

21/03/06

Минчане продолжают нести на площадь продукты и горячий чай. (Хартия 97)

Минчане продолжают нести на Октябрьскую площадь, где установлен палаточный городок, продукты, чай. Многих досматривают сотрудники милиции. "Мы только что оттуда. нас досматривали. Мы сказали, что идем на работу, несем "ссобойку". Они спросили, вы столько съедите? Мы ответили: "Кто много работает, тот много ест!" Пропустили!", -- появляются сообщения на интернет-форумах.

21/03/06

Міліцыя затрымлівае тых, хто спрабуе прайсьці на плошчу. (Радыё Свабода)

Міліцыя затрымлівае тых, хто спрабуе перадаць прадукты і гарачы чай удзельнікам акцыі, якія знаходзяцца на Кастрычніцкай плошчы. Невядома знаходжаньне вядомых людзей, якія мінулай ноччу спрабавалі даехаць да Кастрычніцкай плошчы...