|
Галоўная
|
На Кастрычніцкай плошчы 20 намётаў. Хроніка падзеяў. (Хартыя 97)
Раніцу 21 сакавіка на Кастрычніцкай плошчы сустрэла каля 500 чалавек. Цягам ночы там зьявіўся намётавы лягер, цяпер у ім 20 намётаў. А.Мілінкевіч у сваім выступе выказаў удзельнікам акцыі падзяку за іхную падтрымку. Усе падыходы да плошчы кантралююцца супрацоўнікамі міліцыі. А 6-й гадзіне аднавіўся мітынг на Кастрычніцкай плошчы, які пачаўся з гімну "Магутны Божа", паведамляе "Радыё Свабода".
|
|
Моладзь поўная надзеі
Моладзь працягвае скандаваць "Жыве Беларусь", "Мілінкевіч". Самыя актыўныя вывесілі бел-чырвона-белыя сцягі на парадных падстаўках для сцягоў.
|
|
Затрымалі дзяцей Мілінкевіча
Зьявілася трывожныя зьвесткі. Паведамляецца, што былі затрыманыя сыны Мілінкевіча -- Вітаўт і Аляксандар. Прынамсі, зьвесткі пра затрыманьне старэйшага сына Аляксандра пацьвердзіла спадарыня Палевікова. Паводле яе, затрыманьня сына Мілінкевіча адбылося непадалёк ад падыходу да Кастрычніцкай плошчы.
|
|
АБСЕ: “Занадта шмат сур’ёзных парушэнняў”
АБСЕ не прызнае вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. “Я бы не хацеў нічога большага, чым мець магчымасць зрабіць станоўчае заключэнне аб выбарах, назіранне якіх мы толькі што скончылі. На жаль, мелася занадта шмат сур’езных парушэнняў міжнародных стандартаў у галіне выбараў… Даць станоўчую ацэнку гэтым выбарам не ўяўяецца магчымым…”, - заявіў кіраўнік накіраванай БДІПЧ АБСЕ доўгатэрміновай місіі па назіранню пасол Герт- Хініх Арэнс.
|
Старонкi:
44, 43, 42, 41, 40, 39, 38, 37, 36, 35, 34, 33, 32, 31, 30, 29, 28, 27, 26
|