Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная
21/03/06

Затрыманыя Аляксей Янукевіч і яшчэ 3 чалавекі.

Каля Дому афіцэраў ля ўваходу ў інтэрнэт-кавярню "Саюз-онлайн" затрыманыя намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і яшчэ 3 чалавекі. Ёсьць інфармацыя, што яны зьбітыя.

21/03/06

Затрыманыя Анатоль Лябедзька і Аляксандар Дабравольскі.

Міліцыя затрымала Анатоля Лябедзьку і Аляксандра Дабравольскага. Яны разам з Валянцінай Палевіковай і Людмілай Гразновай у 2.00 пайшлі папіць гарбаты ў бок ГУМу.

21/03/06

Звон Свабоды застаецца ў Цэнтральным РАУС Менску

Давераная асоба Аляксандра Казуліна Алесь Пашкевіч і аўтара Звана Свабоды скульптары Алесь Шатэрнік і Аляксей Марачкін прыйшлі
ў Цэнтральны РАУС з дакумэнтамі на звон з мэтай яго забраць.


20/03/06

Сыны Аляксандра Мілінкевіча вызваленыя

Прыблізна апоўначы сыны Аляксандра Мілінкевіча, якія былі затрыманыя раней на падыходзе да Кастрычніцкай плошчы, былі вызваленыя

20/03/06

Супрацоўнікі АМАПу каля Макдональдсу пачалі збіваць актывістаў дэмакратычнага руху

Дзесяткі наведнікаў макдональдсу сталіві відавочцамі відовішча, калі амапвец пачаў збіваць юнака за значкі "За Свабоду". Публіка заступілася за хлопца і выклікала яшчэ большую агрэсію ў амапаўца. Амапавец кампітуляваў

20/03/06

Моладзь поўная надзеі

Моладзь працягвае скандаваць "Жыве Беларусь", "Мілінкевіч". Самыя актыўныя вывесілі бел-чырвона-белыя сцягі на парадных падстаўках для сцягоў.

20/03/06

Мілінкевіч правёў перамовы з міліцыяй. Міліцыя дазволіла заставацца на плошчы

Народ скандуе "Міліцыя з народам" і расстаўляе намёты. Майдан пачынаецца

20/03/06

Затрымалі дзяцей Мілінкевіча

Зьявілася трывожныя зьвесткі. Паведамляецца, што былі затрыманыя сыны Мілінкевіча -- Вітаўт і Аляксандар. Прынамсі, зьвесткі пра затрыманьне старэйшага сына Аляксандра пацьвердзіла спадарыня Палевікова. Паводле яе, затрыманьня сына Мілінкевіча адбылося непадалёк ад падыходу да Кастрычніцкай плошчы.

20/03/06

АБСЕ: “Занадта шмат сур’ёзных парушэнняў”

АБСЕ не прызнае вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. “Я бы не хацеў нічога большага, чым мець магчымасць зрабіць станоўчае заключэнне аб выбарах, назіранне якіх мы толькі што скончылі. На жаль, мелася занадта шмат сур’езных парушэнняў міжнародных стандартаў у галіне выбараў… Даць станоўчую ацэнку гэтым выбарам не ўяўяецца магчымым…”, - заявіў кіраўнік накіраванай БДІПЧ АБСЕ доўгатэрміновай місіі па назіранню пасол Герт- Хініх Арэнс.

20/03/06

Юрыст Штаба А.Мілінкевіча: Падчас прэзідэнцкай кампаніі былі парушаны фактычна ўсе артыкулы Выбарчага кодэксу

Штаб Аляксандра Мілінкевіча рыхтуе скаргу ў Цэнтральную выбарчую камісію аб прызнанні незаконнымі выбараў прэзідэнта Беларусі. ”На гэты момант ужо спіс парушэнняў складае 9 старонак і гэта далёка не мяжа”, - адзначыў кіраўнік юрыдычнай групы Штаба Уладзімір Лабковіч.