|
Галоўная
|
Затрымалі дзяцей Мілінкевіча
Зьявілася трывожныя зьвесткі. Паведамляецца, што былі затрыманыя сыны Мілінкевіча -- Вітаўт і Аляксандар. Прынамсі, зьвесткі пра затрыманьне старэйшага сына Аляксандра пацьвердзіла спадарыня Палевікова. Паводле яе, затрыманьня сына Мілінкевіча адбылося непадалёк ад падыходу да Кастрычніцкай плошчы.
|
|
АБСЕ: “Занадта шмат сур’ёзных парушэнняў”
АБСЕ не прызнае вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. “Я бы не хацеў нічога большага, чым мець магчымасць зрабіць станоўчае заключэнне аб выбарах, назіранне якіх мы толькі што скончылі. На жаль, мелася занадта шмат сур’езных парушэнняў міжнародных стандартаў у галіне выбараў… Даць станоўчую ацэнку гэтым выбарам не ўяўяецца магчымым…”, - заявіў кіраўнік накіраванай БДІПЧ АБСЕ доўгатэрміновай місіі па назіранню пасол Герт- Хініх Арэнс.
|
|
Зварот старшыні Рады БНР І.Сурвілы да беларускага народу
Атаўская газэта "The Ottawa Citizen" перадрукавала 10 сакавіка артыкул Джэрэмі Пэйдж з "London Times" пад загалоўкам "Страх ахапіў Беларусь напярэдадні выбараў". І тут мне прыпомніліся словы папы Яна Паўла ІІ да польскага народу. "НЯ БОЙЦЕСЯ", - казаў ён. Словы гэтыя мелі велізарны водгук, і ім заўдзячаецца шматлікімі аналітыкамі перамога "Салідарнасьці" над нялюдзкім рэжымам.
|
|
Каментар А.Мілінкевіча адносна сённяшняй заявы кіраўніка КДБ Сцяпана Сухарэнкі
- Мы жадаем удачы кіраўніку КДБ у барацьбе з тэрарыстамі. Просім толькі яго не блытаць тэрарыстаў з мірнымі грамадзянамі, якія 19 сакавіка выйдуць з мірным пратэстам супраць фальсіфікацый, страха і прыніжэння. Ні я, ні актывісты майго Штаба, ні людзі, якія сёння выступаюць у Беларусі за перамены не з’яўляюцца злачынцамі і тэрарыстамі, - адказаў Аляксандр Мілінкевіч на сённяшнюю заяву кіраўніка КДБ Сцяпана Сухарэнкі.
|
Старонкi:
44, 43, 42, 41, 40, 39, 38, 37, 36, 35, 34, 33, 32, 31, 30, 29, 28, 27, 26
|