|
Галоўная
|
У Гродна працягваюць арыштоўваць давераных асоб А.Мілінкевіча. Хто наступны?
Сёння падчас абеду ў адной са сталовых Гродна былі затрыманыя давераная асоба Аляксандра Мілінкевіча і актывіст яго выбарчага Штаба. Сяргей Мальчык, давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты, і Віктар Сазонаў арыштаваныя і дастаўлены ў Ленінскі РАУС Гродна. Іх абвінавачваюць у распаўсюдзе незаконна вырабленай прадукцыі.
|
|
УВАГА! ПРЭС-КАНФЕРЭНЦЫЯ!
У сераду, 15 сакавіка, адбудзецца прэс-канферэнцыя кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Мілінкевіча. Канферэнцыя прысвечана заключнаму этапу прэзідэнцкіх выбараў. Прэс-канферэнцыя пройдзе па адрасе: пр-т Машэрава, 8 (былая вул.Варвашэні, 8). Пачатак у 11.00.
|
|
У Мінску працягваюцца суды над удзельнікамі сустрэчы з Мілінкевічам
Сёння ў судзе Фрунзенскага раёну Мінску судзяць яшчэ трох затрыманых удзельнікаў сустрэчы выбарцаў з кандыдатам у прэзідэнты Аляксандрам Мілінкевічам. Іх затрымалі 12 сакавіка пасля заканчэння сустрэчы каля Лядовага палацу на вуліцы Прытыцкага. У той вечар затрымалі больш за два дзясяткі чалавек, у тым ліку 8 грамадзянаў Украіны.
|
|
Пачаліся суды над украінцамі за ўдзел у сустрэчы з А.Мілінкевічам
У гэтыя хвіліны ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска адбываюцца судовыя працэсы над грамадзянамі Украіны. Ужо па накатанай схеме суддзі абвінавачваюць удзельнікаў сустрэчы з Аляксандрам Мілінкевічам у парушэнні артыкула 167.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (актыўны ўдзел у несанкцыянаваным сходзе).
|
Старонкi:
41, 40, 39, 38, 37, 36, 35, 34, 33, 32, 31, 30, 29, 28, 27, 26, 25, 24, 23
|