|
Галоўная
|
Паводле свабоды СМІ, Беларусь на 185-м месцы ў сьвеце
Напярэдадні ўсясьветнага дня свабоды друку – 3 траўня – амэрыканская арганізацыя "Freedom House" абнародавала свой штогадовы агляд становішча СМІ ў сьвеце. Паводле гэтага дасьледаваньня, Беларусь знаходзіцца на 185 месцы паводле ступені свабоды мэдыяў са 194-х дзяржаваў сьвету.
|
|
Станіслаў Шушкевіч ня зьявіцца ў міліцыю
Сёньня, згодна з позвай, былы старшыня Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня Станіслаў Шушкевіч павінен прыйсьці ва ўпраўленьне міліцыі Першамайскага раёну для складаньня пратаколу за нібыта парушэньне грамадзкага парадку ў часе масавага мерапрыемства. Плянавалася, што пасьля гэтага палітыка адвязуць у суд. Але Станіслаў Шушкевіч сёньня ў міліцыю ня прыйдзе.
|
|
У Вільні прайшла фотавыстава "Хронікі абуджэння"
Увазе гледачоў былі прадстаўленыя фатагрфіі, зробленыя людзьмі, якія прымалі ўдзел у акцыях у Менску з 19 па 25 сакавіка 2006 г, інсталяцыі і відэафільмы прысвечаныя падзеям месяцовай даўніны. Дакументальныя здымкі акцыяў былі зробленыя неакрэдытаванымі журналістамі, фотамастакамі, фотааматарамі, якія рызыкавалі сваёй свабодай, але захавалі падзеі, у якіх самі прымалі ўдзел
|
|
Першамайскі мітынг завершаны
На гэты момант на плошчы Бангалор мітынг салідарнасці з беларускімі палітвязнямі завершыўся. Удзельнікі акцыі прагаласавалі за прыняцце дзвюх рэзалюцый – за адмену кантрактнай сістэмы і за патрабаванне вызваліць усіх палітвязняў. Арганізатары заклікалі ўсіх спакойна разыйсціся і не паддавацца на правакацыі.
|
|
Акцыя 1 траўня пачалася
Як і чакалася, усе, хто вырашыў прыйсці і патрымаць акцыю 1 траўня, аб 11-ай пачалі збірацца ля Акадэміі навук. Паколькі лідэры дэмакратычных сілаў знаходзяцца за кратамі, ініцыятыву правядзення мітынгу на сябе ўзялі Станіслаў Шушкевіч, Іна Кулей, Анатоль Лябедзька. Пасля безвыніковых спроб даказаць міліцыянтам, што мірныя людзі ў сваёй краіне вольныя збірацца, дзе пажадаюць, Станіслаў Шушкевіч усё ж заклікаў удзельнікаў акцыі скіравацца ў бок плошчы Бангалор (дазволенае месца мітынгу) і правесці яго там.
|
Старонкi:
61, 60, 59, 58, 57, 56, 55, 54, 53, 52, 51, 50, 49, 48, 47, 46, 45, 44, 43
|