Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная
13/03/06

Аляксандр Мілінкевіч наведаў арыштавых актывістаў сваёй кампаніі

Кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Мілінкевіч наведаў сёння арыштавых актывістаў сваёй кампаніі, якія зараз адбываюць пакаранне ў следчым ізалятары на вуліцы Акрэсьціна.

13/03/06

Актывісту Штаба А.Мілінкевіча міліцыянты зламалі руку, а суд прысудзіў 12 сутак арышту

Міхаілу Волчаку, актывісту Штаба А.Мілінкевіча, суд Маскоўскага раёна прысудзіў 12 сутак арышту. Суддзя абвінаваціла маладога чалавека ў парушэнні артыкула 167.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (актыўны ўдзел у несанкцыянаваным сходзе). А ўчора міліцыя падчас затрымання зламала хлопцу руку.

13/03/06

Пачаліся суды над украінцамі за ўдзел у сустрэчы з А.Мілінкевічам

У гэтыя хвіліны ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска адбываюцца судовыя працэсы над грамадзянамі Украіны. Ужо па накатанай схеме суддзі абвінавачваюць удзельнікаў сустрэчы з Аляксандрам Мілінкевічам у парушэнні артыкула 167.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (актыўны ўдзел у несанкцыянаваным сходзе).

13/03/06

Сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча з выбарцамі горада Мінска

Падаем графік сустрэч адзінага кандыдата ў прэзідэнты Беларусі ад аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча з выбарцамі Мінска. Выбірайце сабе найлепшы час!

13/03/06

Аляксандр Мілінкевіч патрабуе ад рэдактара “Аршанскай газеты” надрукаваць сваю перадвыбарную праграму

Сёння кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Мілінкевіч накіраваў заяву галоўнаму рэдактару газеты “Аршанская газета” і ў Цэнтральную выбарчую камісію, ў якой просіць надрукаваць яго перадвыбарную праграму ў газеце “Аршанская газета”.

13/03/06

Сустрэча з выбарцамі Гомеля

14 сакавіка ў 18.00 на Цэнтральным стадыёне Гомеля адбудзецца сустрэча з кандыдатам у прэзідэнты Аляксандрам Мілінкевічам. Хочаце ведаць праўду? Запрашаем усіх!

13/03/06

Ленінскі суд Мінска прысудзіў удзельнікам сустрэчы з Аляксандрам Мілінкевічам 15 і 8 сутак арышту і вялізны штраф

Ленінскі суд Мінска прысудзіў 15 сутак арышту Аляксандру Гойшыку, 8 сутак аршыту Ілле Петраўцу, штраф у памеры 30 базавых адзінак (930 тысяч беларускіх рублёў) Уладзіміру Валодзіну. За удзел у законнай сустрэчы з кандыдатам у прэзідэнты Аляксандрам Мілінкевічам людзей абвінавацілі ў парушэнні артыкула 167.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (актыўны ўдзел у несанкцыянаваным сходзе).

13/03/06

У мінскіх судах пачаліся працэсы над затрыманымі пасля сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча з выбарцамі

Каля 30 удзельнікаў учарашніх сустрэч з кандыдатам у прэзідэнты Аляксандрам Мілінкевічам зараз знаходзяцца у Маскоўскім, Фрунзенскім, Кастрычніцкім, Завадскім, Цэнтральным і Ленінскім судах Мінска. Сярод затрыманых ёсць і грамадзяне Украіны.

12/03/06

Больш за 20 чалавек затрыманыя пасля сустрэчы з кандыдатам у прэзідэнты

Пасля сустрэчы з выбаршчыкамі кандыдата ў прэзідэнты ад аб'яднаных дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча каля Лядовага палаца ў Мінску побач з ўваходам на станцыю метро "Спартыўная" былі затрыманы, паводле розных звестак, ад 20 да 30 чалавек.

12/03/06

Міліцыя не пускала людзей на сустрэчу з Аляксандрам Мілінкевічам каля Лядовага палаца

Адна з самых масавых сустрэч з выбарцамі за час перадвыбарнай агітацыі кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча адбылася ў яго вечарам 12 сакавіка каля Лядовага палаца па вуліцы Прытыцкага (Фрунзенскі раён) у Мінску. У ёй узялі ўдзел прыкладна дзве тысячы чалавек.