На думку намесніка старшыні Руху "За Свабоду" Віктара Карнеенкі, стварэнне сталай працоўнай групы можа гарантаваць, што праца Форуму не будзе перарывацца паміж сесіямі.
Група беларускіх палітыкаў разам з лідэрам Руху “За Свабоду” Аляксандрам Мілінкевічам падчас візіту у Брусель сустрэлася з кіраўніком Еўрапарламенту Ежы Бузэкам і кіраўніком Дэлегацыі па стасунках з Беларуссю Яцэкам Пратасевічам.