Сёння намеснік кіраўніка выбарчага Штаба А.Мілінкевіча, даверанаяасобакандыдата ў прэзідэнты Аляксандр Дабравольскі звярнуўся з заявай у Цэнтральную выбарчуюкамісію і Пракуратуру Рэспублікі Беларусь, у якойён патрабуеапублікаваць перадвыбарчую праграму кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча.
Брэсцкі гарвыканкам афіцыйна дазволіў правесці сустрэчу з кандыдатам у прэзідэнты ад аб’яднаных дэмакратычных сілаў у абласным Палацы культуры прафсаюзаў. Дзеля гэтай сустрэчы актывісты абласнога Штаба А.Мілінкевіча сабралі 764 подпісы выбарцаў.
Адзіны кандыдат на пасаду прэзідэнта Беларусі ад аб’яднаных дэмакратычных сіл сустрэнецца сёння з выбарцамі Белаазёрску і Кобрына. Заўтра ён наведае Брэст, Драгічын і Пінск. Выбірайце сабе лепшы час!
Сёння ўвечары тэлеканал ОНТ трансляваў ток-шоў "Выбар", прысвечанае выбарам новага прэзідэнта Беларусі,падчас якога нібы праводзілася прамое інтэрактыўнае апытанне тэлегледачоў. Народ уважліва сачыў за зменай лічбаў на экране, якія павінны былі паказаць узровень падтрымкі выбарцамі кандыдатаў у прэзідэнты.
Сёння на працягу дня ў судах Маскоўскага і Партызанскага раёнаў Мінска адбываліся суды над актывістамі Штаба кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Мілінкевіча. Парушаючы артыкул 45 Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь, суддзі адзін за другім выносілі шаблонныя рашэнні пра арышты на 15 сутак.
Яшчэ тры актывісты, затрыманыя 8 сакавіка за ўдзел у сустрэчы кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Мілінкевіча з выбарцамі, прысуджаныя да 15 сутак арышту.
У судзе Маскоўскага раёну Мінску на гэты момант арыштавалі яшчэ двух актывістаў штабу Мілінкевіча Аляксандра Паўлоўскага і Пятра Бабарэку. Іх, як і Вінцука Вячорку, пакаралі 15-цю суткамі арышту.
9-11 сакавіка Аляксандр Мілінкевіч наведае Брэстчыну. Адзіны кандыдат на пасаду прэзідэнта Беларусі ад аб’яднаных дэмакратычных сіл сустрэнецца з выбарцамі Бярозы, Белаазёрску, Кобрына, Брэста, Драгічына і Пінску. Выбірайце сабе лепшы час!