Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная
03/03/06

На сустрэчу з Аляксандрам Мілінкевічам прыйшло ў тры разы больш людзей, чым прывезлі на “ўсебеларускі сход” да Лукашэнкі

Каля 10 тысяч  беларусаў прыйшлі да плошчы Свабоды, каб сустрэцца з кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Аляксандрам Мілінкевічам. У горад былі сцягнуты некалькі падраздзяленняў супрацоўнікаў унутраных войск, ПМСП (былы АМАП) і СОБРа. Камандаваў сілавой акцыяй камандзір СОБРа Дзмітрый Паўлічэнка, імя якога звязваецца са знікненнямі і забойствам двух лідэраў апазіцыі, бізнесмэна і журналіста.

03/03/06

Актывіста ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча падазраюць у тэрарызме

У актывіста ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча ў Шчучыне Васіля Бязмена канфіскавалі матэрыялы з уласнага архіва, сістэмны блок кампутара і дыскеты.

02/03/06

Аляксандр Мілінкевіч падтрымаў страйк прадпрымальнікаў 2 і 3 сакавіка

Кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Аляксандрам Мілінкевічам накіраваная заява аб праверцы на адпаведнасць Канстытуцыі нарматыўна-прававых актаў, якія рэгулююць прадпрымальніцкую дзейнасць.

02/03/06

Месцы агітацыі за кандыдата ў прэзідэнты Беларусі А.Мілінкевіча 2 сакавіка

Месцазнаходжанне агітацыйных пунктаў у падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Мілінкевіча ў горадзе Мінску 2 сакавіка:  

02/03/06

У Мінску асобы ў цывільным страляюць па машынах

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі каля ўправы міліцыі Кастрычніцкага раёну Мінска, дзе цяпер знаходзіцца Аляксандр Казулін, актывістаў яго перадвыбарчага штабу, а таксама фотакарэспандэнтаў газэты “Наша ніва” Юлію Дарашкевіч, агенцтваў "Associated Press" Сяргея Грыца і "Reuters" Васіля Фядосенку.

02/03/06

ЧАС І МЕСЦА СЁННЯШНЯЙ СУСТРЭЧЫ АЛЯКСАНДРА МІЛІНКЕВІЧА З ВЫБАРНІКАМІ Ў МІНСКУ ЗАСТАЕЦЦА ТЫМ ЖА – 18.00, ПЛОШЧА СВАБОДЫ

02/03/06

Аляксандр Мілінкевіч выказаў салідарнасць з А.Казуліным

Кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Мілінкевіч зрабіў заяву ў сувязі са збіццём кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна, яго давераных асобаў і журналістаў. Заява кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Мілінкевіча

02/03/06

Улады Гродна рыхтуюць правакацыі супраць Аляксандра Мілінкевіча

Улады Гродна актыўна рыхтуюцца да прыезда Аляксандра Мілінкевіча ў горад. Да падрыхтоўкі правакацый на дазволеных заканадаўствам сустрэчах кандыдата з выбарцамі выкарыстоўваюцца студэнты і псіхолагі.

01/03/06

Жыхары Гарадзеншчыны ўстаюць на абарону сябраў каманды Мілінкевіча

У Гарадзенскай вобласці агітацыйная кампанія за кандыдата ў прэзідэнты Беларусі ад дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча ахапіла Гародню, Ваўкавыск, Смаргонь, Ашмяны, Астравец, Наваградак, Свіслач, Карэлічы, Дзятлава, Ліду, Слонім і іншыя гарады і мястэчкі вобласці. Пра гэта прэс-цэнтру Хартыі'97 паведаміў кіраўнік Гарадзенскага абласнога штаба адзінага кандыдата Анатоль Хацько. Міліцыя спрабуе перашкодзіць правядзенню агітацыйных пікетаў, аднак на абарону актывістаў каманды адзінага кандыдата становяцца мясцовыя жыхары.

01/03/06

А.Мілінкевіч: "Я за стабільнасць, але гэта будзе стабільнасць развіцця"

У мінскім кінатэатры "Дружба" сёння ўвечары прайшла чарговая сустрэча адзінага кандыдата дэмакратычных сіл на пасаду прэзідэнта Беларусі Аляксандра Мілінкевіча з выбарцамі. Удзел у сустрэчы прынялі каля 600 чалавек.