|
Галоўная
|
Аляксандр Мілінкевіч дасць прэс-канферэнцыю
28 снежня, у 11.00 адбудзецца прэс-канферэнцыя лідэра аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча. Канферэнцыя прысвечана падвядзенню вынікаў года і планам прэзідэнцкай выбарчай кампаніі.
Прэс-канферэнцыя пройдзе па адрасе: праспект Машэрава, 8 (былая вул. Варвашэні)
|
|
Ініцыятыўная група Аляксандра Мілінкевіча зарэгістравана
Сёння рашэннем ЦВК зарэгістравана ініцыятыўная група Аляксандра Мілінкевіча па збору подпісаў для вылучэння яго кандыдатам у прэзідэнты. Колькасць сябраў ініцыятыўнай групы склала 5.135 чалавек. Кіраўніком ініцыятыўнай групы зацверджаны прафсаюзны лідэр Аляксандр Бухвостаў.
|
|
“Залатое сэрца” Аляксандра Мілінкевіча
Традыцыйна ў канцы кожнага года Фундацыя хрысціянскай дэмакратыі Малдовы ганаруе Адзнакай “Залатое Сэрца” выдатных дзеячоў у краіне і ў свеце, якія ўнеслі істотны ўклад у сцверджанне нацыянальных, хрысціянскіх і еўрапейскіх каштоўнасцяў.
|
|
Аляксандр Мілінкевіч здаў спіс ініцыятыўнай групы, куды ўвайшлі 5.136 чалавек
Сёння Аляксандр Мілінкевіч здаў у Цэнтральную камісію па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў спіс ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты. Разам з ім у ЦВК прыйшлі кіраўнік ініцыятыўнай групы Аляксандр Бухвостаў і кіраўнік штаба адзінага прэтэндэнта Сяргей Калякін. Колькасць сябраў ініцыятыўнай групы склала 5 тысяч 136 чалавек.
|
|
Аляксандр Мілінкевіч каментуе апошнія прызначэнні ў галіне інфармацыі і культуры
“Апошнія прызначэнні, якія А.Лукашэнка вымушаны быў зрабіць на беларускіх тэлеканалах, яскрава сведчаць пра тое, што ў нас тэлебачанне не інфармацыйнае, а прапагандысцкае. Бо два з трох агульнанацыяльных дзяржаўных тэлеканалаў узначалілі “спецыялісты” ў галіне прапаганды. Яна і зойме месца творчасці і інфармацыі. Шкада. Але, думаю, гэта ненадоўга.
|
|
Пенсійная рэформа: 55 адсоткаў дзяржбюджэту - на патрэбы пенсіянераў
Праблемы дэмаграфіі і пенсійнай рэформы абмяркоўвалі сёння ўдзельнікі "круглага стала" на тэму “Дэмаграфічная сітуацыя ў Беларусі. Пенсійная рэформа”. Арганізатарам дыскусіі выступіў Нацыянальны камітэт аб’яднаных дэмакратычных сілаў, які рыхтуе пакет рэформаў для будучага ўрада Аляксандра Мілінкевіча.
|
Старонкi:
6, 5, 4, 3, 2, 1
|