Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная
28/02/06

Кобрынская міліцыя за Мілінкевіча

У Кобрыне (Брэсцкая вобласць) сёння падчас распаўсюджвання буклетаў з інфармацыяй пра кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Мілінкевіча былі затрыманыя два актывісты мясцовага выбарчага штаба адзінага кандыдата Стас Кучынскі і Аляксандр Елісееў. Пра гэта прэс-цэнтру Хартыі'97 паведаміў кіраўнік мясцовага выбарчага Штаба Мілінкевіча Стас Чарнецкі.

28/02/06

Аляксандр Мілінкевіч патрабуе спыніць парушэнні заканадаўства

Кандыдат ў прэзідэнты Беларусі Аляксандр Мілінкевіч накіраваў заяву на адрас генеральнага пракурора, старшыні Камітэту дзяржаўнай бяспекі, міністра ўнутраных спраў, старшыні Цэнтрвыбаркаму і місіяў назіральнікаў ад АБСЭ і СНД.

28/02/06

Увага! Прэс-канферэнцыя!

Аляксандр Мілінкевіч зробіць важную заяву па пытаннях выбарчай кампаніі. У сераду, 1 сакавіка, адбудзецца прэс-канферэнцыя кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Мілінкевіча. Канферэнцыя прысвечана бягучай выбарчай кампаніі. Аляксандр Мілінкевіч зробіць важную заяву. Прэс-канферэнцыя пройдзе па адрасе: пр-т Машэрава, 8 (былая вул.Варвашэні, 8). Пачатак у 11.00.

28/02/06

Гомельская вобласць агітуе за А.Мілінкевіча

Каля 30 пікетаў у падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Мілінкевіча праходзяць у гарадах Гомельскай вобласці. Актывісты выбарчага Штаба раздаюць улёткі і газеты “Народная воля” і “Товарищ” з праграмай кандыдата ў прэзідэнты.

28/02/06

Больш за сем тысяч улётак раздалі актывісты Брэсцкага Штаба А.Мілінкевіча

Больш за сем тысяч улётак у падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Мілінкевіча раздалі актывісты Брэсцкага абласнога Штаба за два дні. Агітацыйна-інфармацыйная група наведала каля дзесяці гарадоў і мястэчак. Пікеты ў падтрымку А.Мілінкевіча праходзяць па ўсёй вобласці.

28/02/06

Запрашаем на сустрэчу з Мілінкевічам!

1 сакавіка ў 18.00, Чыжоўка, кінатэатр «Дружба». Запрашаем на сустрэчу з Аляксандрам Мілінкевічам! Чарговая сустрэча адзінага кандыдата ў прэзідэнты Беларусі ад аб'яднаных дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча з жыхарамі Менска адбудзецца 1 сакавіка ў 18.00 у кінатэатры «Дружба» (Чыжоўка, вул. Ташкенцкая, 9).

27/02/06

Міліцыянты сімпатызуюць Аляксандру Мілінкевічу і не хочуць парушаць закон

Агітацыйныя пікеты ў падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Беларусі ад дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча праходзяць у Магілёўскай вобласці. Сёння ў Магілёве абласны штаб А.Мілінкевіча распаўсюджваў улёткі на прахадной завода “Электрарухавік”.

27/02/06

Міліцыя Цэнтральнага РАУС Мінска баіцца каманды А.Мілінкевіча

Сёння кіраўнік Цэнтральнага РАУС Мінска адазваў позву ў суд на актывістаў Штабу кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Мілінкевіча. Уладзіміра Кішкурна, Ігара Арлова і Леанарду Мухіну кіраўнік РАУС абвінаваціў у тым, што яны ў час агітацыйнай кампаніі раздавалі ўлёткі ў падтрымку Аляксандра Мілінкевіча.

27/02/06

Аляксандр Мілінкевіч пра сваю перадвыбарчую праграму “Свабода. Праўда. Справядлівасць”

  - Над нашай перадвыбарчай праграмай працавала шэсць акадэмікаў, 22 доктара навук, кіраўнікі прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, спецыялісты Міністэрства эканомікі і Нацыянальнага банка. Цягам сустрэч з выбарцамі выказана каля 2 тысяч заўваг і прапановаў да праграмы. Гэта сапраўды народная праграма прыхільнікаў пераменаў, якіх у Беларусі – дзве траціны насельніцтва. Мы можам і будзем жыць заможней за ўсіх нашых суседзяў.

27/02/06

Паводле інфармацыі БТ Аляксандр Мілінкевіч на выбарах апярэдзіць Лукашэнку больш чым на 12%

У нядзелю і ў панядзелак (паўтор) у праграме “У цэнтры ўвагі” першага нацыянальнага тэлеканала Белтэлерадыёкампаніі былі агучаныя лічбы падтрымкі беларускім народам кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі на выбарах 19 сакавіка.