Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная
26/02/06

Вядомыя асобы пра Аляксандра Мілінкевіча

Генадзь Бураўкін, Аляксандр Патупа, Валянцін Акудовіч гавораць пра Аляксандра Мілінкевіча.

25/02/06

Аляксандр Мілінкевіч: "Прыватызацыя стратных малых і сярэдніх прадпрыемстваў не прывядзе да з'яўлення беларускіх алігархаў"

Сустрэчай з выбарцамі Полацка і Наваполацка сёння ўвечары завяршыўся чарговы этап паездак кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Мілінкевіча па Віцебскай вобласці.

25/02/06

У дэмакратычнай Беларусі заробак чыноўнікаў не будзе перавышаць сярэдні па краіне больш чым на 10 адсоткаў

Такую заяву зрабіў сёння, выступаючы перад выбарцамі ў ДК Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны адзіны кандыдат ад дэмакратычных сіл на пасаду прэзідэнта Беларусі Аляксандр Мілінкевіч.

25/02/06

Аляксандр Мілінкевіч павіншаваў палітычнага вязня Зміцяра Каспяровіча з днём нараджэння

Кандыдат у прэзідэнты Беларусі ад аб'яднаных дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч 25 лютага павіншаваў з днём нараджэння актывіста моладзевага руху краіны Зміцяра Каспяровіча. Гэты дзень Зміцер сустрэў у камеры № 146 следчага ізалятара па вул. Валадарскага ў Мінску.

25/02/06

Спампаваць тэлевыступ Аляксандра Мілінкевіча

22 сакавіка з 30-хвілінным тэлезваротам да выбаршчыкаў на Першым нацыянальным тэлеканале выступіў адзіны кандыдат ад дэмакратычных сілаў Аляксандр Мілінкевіч. Прапануем Вам спампаваць файл выступлення. avi, 115 мб

24/02/06

Аляксандр Мілінкевіч: "Наша стаўка - на якасную адукацыю"

Кандыдат у прэзідэнты Беларусі ад аб'яднаных дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч завяршыў сваю паездку ў Воршу сустрэчай з мясцовымі жыхарамі ў Доме культуры завода швейных машын. На сустрэчы прысутнічала каля 400 чалавек.

24/02/06

Аляксандр Мілінкевіч: "Новы ўрад Беларусі не дапусціць таго, каб пенсіі былі ніжэй рэальнага пражытачнага мінімуму"

Сёння працягнулася паездка адзінага кандыдата ў прэзідэнты Беларусі ад дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча па Віцебскай вобласці. Аляксандр Мілінкевіч наведаў Воршу, дзе на цэнтральнай плошчы прайшла яго сустрэча з выбарцамі. У гутарцы з кандыдатам у прэзідэнты удзельнічала каля 200 чалавек.

24/02/06

Радыёзварот Аляксандра Мілінкевіча да беларускіх грамадзянаў

24 лютага, адзіны кандыдат у прэзідэнты Беларусі ад аб'яднаных дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч, запісаў радыёзварот да беларускіх грамадзянаў. Ён прагучыць у эфіры рэспубліканскага радыё 27 лютага а 8.30. Ніжэй прапаноўваем вам увесь тэкст радыёвыступлення Аляксандра Мілінкевіча.

23/02/06

Аляксандр Мілінкевіч сустрэнецца з мінчанамі ва Уруччы

У нядзелю 26 лютага а 18.00 у Гарнізонным доме афіцэраў ваеннага гарадка “Уручча” (вул. Герояў 120-й дывізіі, дом 15) адбудзецца сустрэча кандыдата ў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Мілінкевіча з выбарцамі.

 

Уваход вольны.

23/02/06

Аляксандру Мілінкевічу дастаткова было назваць сваё імя, і міліцыянты выпусцілі на волю затрыманых актывістаў

Супрацоўнікі Цэнтральнага РАУС горада Мінска затрымалі сёння ўвечары мастакоў Уладзіміра Кішкурну, Ігара Арлова і Леанарду Мухіну, якія раздавалі на праспекце Незалежнасці легальна надрукаваныя агітацыйныя матэрыялы кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Мілінкевіча.