Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная
19/02/06

У Светлагорску супраць Аляксандра Мілінкевіча ўлада выставіла роту міліцыі

Сустрэча кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Мілінкевіча з выбарцамі прайшла на прыступках Гарадскога цэнтра культуры “Хімік” ў цэнтры Светлагорска. У самой залі ў гэты час знаходзілася рота міліцыі.

19/02/06

Аляксандр Мілінкевіч у Жлобіне: “Я выступаю за дзяржаву, якая будзе служыць сваім грамадзянам”

У Жлобіне ў памяшканні мясцовай музычнай школы кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся з выбарцамі. Заля, разлічаная на 250 месцаў, была цалкам запоўнена. На сустрэчы прысутнічалі і прадстаўнікі мясцовай вертыкалі.

19/02/06

Аляксандр Мілінкевіч на “Вести недели с Сергеем Брилевым” (тэлеканал “Расія”, 19.00)

Сёння на тэлеканале “Расія” у 19.00 паводле мінскага часу ў праграме “Вести недели с Сергеем Брилевым” глядзіце інтэрв’ю кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Мілінкевіча.

19/02/06

Кіраўнік штабу Сяргей Калякін адкажа на пытанні слухачоў Радыё Свабода

У панядзелак, 20 лютага, а 10-й гадзіне паводле мінскага часу, на вэб-сайце Радыё Свабода адбудзецца онлайн канферэнцыя з Сяргеем Калякіным – кіраўніком перадвыбарчага штабу Аляксандра Мілінкевіча, лідэрам Партыі камуністаў Беларускай.

Вы можаце дасылаць свае пытанні па наступным адрасе:
http://www.svaboda.org/forum/Forum.aspx

18/02/06

Аляксандр Мілінкевіч наведае Гомельшчыну. План сустрэчаў на 19-20 лютага

19-20 лютага кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Мілінкевіч будзе знаходзіцца з візітам на Гомельшчыне. Ён наведае Гомель,  Жлобін, Светлагорск, Рэчыцу, Мазыр, Калінкавічы. Вось асноўныя месцы сустрэчаў будучага прэзідэнта з выбарцамі 19-20 лютага.

18/02/06

Аляксандр Мілінкевіч: Важна не столькі тое, якімі прыроднымі багаццямі валодае краіна, а тое, што ў галовах кіраўніцтва дзяржавы

У Магілёўскім гарадскім цэнтры культуры і вольнага часу адзіны кандыдат у прэзідэнты Беларусі ад дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч распачаў сустрэчу з выбаршчыкамі. Зал, разлічаны на 400 чалавек, запоўнены цалкам.

18/02/06

Аляксандр Мілінкевіч распачаў сваю агітацыйную кампанію з Бабруйска

18 лютага кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Мілінкевіч распачаў сваю агітацыйную кампанію. Першым горадам стаў Бабруйск. На цэнтральнай плошчы сабраліся каля 400 чалавек, якія, нягледзячы на снег і перашкоды ўлады, прыйшлі павітаць будучага прэзідэнта.

17/02/06

Глядзіце і слухайце: Аляксандр Мілінкевіч у эфіры

Аляксандр Мілінкевіч атрымае тэлеэфір 22 лютага з 18.00 да 18.30 і 2 сакавіка з 18.30 да 19.00, а радыёэфір - 27 лютага з 8.30 да 9.00 і 6 сакавіка з 8.00 да 8.30.

Такое рашэнне прыняла сёння Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў падчас лёсавання чарговасці прадстаўлення эфірнага часу кандыдатам на пасаду прэзідэнта. Гэтая працэдура адбылася 17 лютага на пасяджэнні ЦВК, праз некалькі гадзін пасля рэгістрацыі прэтэндэнтаў.

17/02/06

Аляксандр Мілінкевіч: Гэта быў спектакль, у ход якога мы ўмяшаліся

"Гэта быў спектакль, у ход якога мы ўмяшаліся" - так ахарактарызаваў працэдуру рэгістрацыі кандыдатаў на пасаду прэзідэнта Беларусі лідэр аб'яднаных дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч у інтэрв'ю БелаПАН.

17/02/06

Выступ Аляксандра Мілінкевіча на паседжанні ЦВК 17 лютага

Шаноўнае спадарства!

 

Рашэнне аб удзеле ў прэзідэнцкіх выбарах было для мяне нялёгкім, бо ў нашай краіне знікаюць апаненты ўлады, ёсць палітычныя вязні, ліквідуюць партыі і грамадскія арганізацыі, незалежныя прафсаюзы. Фактычна зліквідаваная незалежная прэса.