Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная
21/02/06

Аляксандр Мілінкевіч выклікаў Лукашэнку на тэледэбаты

Сёння кандыдат на прэзыдэнта ад абяднанай апазіцыі Аляксандар Мілінкевіч запісаў свой 30-хвілінны выступ на першым канале Беларускага тэлебачання. Трансляцыя выступа Аляксандра Мілінкевіча будзе паказаная заўтра ў 18.00.

20/02/06

Агітацыйная кампанія на Гомельшчыне працягваецца

Працягваюцца паездкі каманды кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Мілінкевіча па Гомельшчыне. У Мазыры і Калінкавічах з выбарцамі сустракаецца група давераных асобаў на чале з Анатолем Лябедзькам, кіраўніком Нацыянальнага камітэта аб’яднаных дэмакратычных сіл.

20/02/06

Беларусы Расіі - за Мілінкевіча

На міжнароднай аўтамабільнай трасе Масква-Мінск у раёне расійска-беларускай мяжы з'явіліся рэкламныя шчыты - біг-борды кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Мілінкевіча.

 

Шчыты з фатаграфіяй Аляксандра Мілінкевіча і лозунгам "Беларусы Расіі - за Мілінкевіча" стаяць на расійскай тэрыторыі. Прычым шчыты размешчаныя так, што іх відаць як па ходзе руху ў Маскву, так і ў зваротным напрамку.

20/02/06

Кіраўнік Штаба адзінага кандыдата ў эфіры "Радыё Свабода" запрасіў выбаршчыкаў на сустрэчу з Аляксандрам Мілінкевічам

Амаль дзве гадзіны працягвалася сёння онлайн канферэнцыя Сяргея Калякіна ў эфіры "Радыё Свабода. Палітыку задавалі пытанні і як кіраўніку выбарчага Штаба Александра Мілінкевіча, і як лідэру беларускіх камуністаў, і проста як чалавеку.

20/02/06

Выбарца ў Гомелі: Цяпер я ўжо дакладна ведаю, за каго буду галасаваць – гэта Аляксандр Мілінкевіч

Сустрэча Аляксандра Мілінкевіча ў Гомелі вечарам у нядзелю доўжылася дзве гадзіны, яшчэ паўгадзіны ён раздаваў аўтографы і фатаграфаваўся з выбарцамі. Заля Гарадскога цэнтру культуры, разлічаная на 600 чалавек, была перапоўненая, многія выбарцы сядзелі на дадатковых крэслах і стаялі. Прыбылі на сустрэчу нават інваліды на калясках. Паводле інфармацыі радыё Свабода пытанні былі самыя разнастайныя, у тым ліку і правакацыйныя, адказы неаднаразова выклікалі авацыі залі.

20/02/06

Палітвязень Андрэй Клімаў верыць у перамогу Аляксандра Мілінкевіча

Сёння кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся з палітычным вязнем Андрэем Клімавым. Размова адбылася ў Гомелі, куды Аляксандр Мілінкевіч прыехаў на сустрэчу з выбарцамі.

19/02/06

На Гомельшчыне залі ломяцца ад выбарцаў Аляксандра Мілінкевіча

Сотні людзей прыходзяць на сустрэчы з кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Аляксандрам Мілінкевічам на Гомельшчыне. Сёння ён ужо наведаў Жлобін і Светлагорск. У гэтыя хвіліны адбываецца размова з выбарцамі ў Гомелі ў Палацы Будаўнікоў. Зала, разлічаная на 700 чалавек, не можа размясціць усіх жадаючых паслухаць Аляксандра Мілінкевіча. Зараз іх сабралося тут каля тысячы.

19/02/06

У Светлагорску супраць Аляксандра Мілінкевіча ўлада выставіла роту міліцыі

Сустрэча кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Мілінкевіча з выбарцамі прайшла на прыступках Гарадскога цэнтра культуры “Хімік” ў цэнтры Светлагорска. У самой залі ў гэты час знаходзілася рота міліцыі.

19/02/06

Аляксандр Мілінкевіч у Жлобіне: “Я выступаю за дзяржаву, якая будзе служыць сваім грамадзянам”

У Жлобіне ў памяшканні мясцовай музычнай школы кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся з выбарцамі. Заля, разлічаная на 250 месцаў, была цалкам запоўнена. На сустрэчы прысутнічалі і прадстаўнікі мясцовай вертыкалі.

19/02/06

Аляксандр Мілінкевіч на “Вести недели с Сергеем Брилевым” (тэлеканал “Расія”, 19.00)

Сёння на тэлеканале “Расія” у 19.00 паводле мінскага часу ў праграме “Вести недели с Сергеем Брилевым” глядзіце інтэрв’ю кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Мілінкевіча.