|
Галоўная
|
“Мілінкевіч - першы сапраўдны эўрапеец сярод сучасных беларускіх палітыкаў”
"...Мілінкевіч - першы сапраўдны эўрапеец сярод сучасных беларускіх палітыкаў. Шушкевіч быў бліскучым савецкім прафэсарам. Лукашэнка - гэта нейкая сума ўсіх бліскучых рысаў "саўка". Але палітык з найлепшымі, выбітнымі рысамі "саўка" - гэта ня той палітык, зь якім Эўропа хацела б мець справу.
Па-другое, Эўропа лічыць, што Мілінкевіч - гэта будучае Беларусі. Ён сам, альбо палітык ягонага тыпу, будзе прэзэнтаваць Беларусь у наступныя дзесяць-дваццаць гадоў. Мілінкевіч блізкі Эўропе чалавек..."
Эксперты "Радыё Свабода" абменьваюцца думкамі на тэму: "Чым тлумачыцца падтрымка Эўропай беларускай апазыцыі?" Прапануем вашай увазе фрагменты праграмы:
|
|
Аляксандр Мілінкевіч знаходзіцца з візітам у Маскве
Сёння ў Маскве лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч бярэ ўдзел у прадстаўнічай міжнароднай канферэнцыі “Беларуска-расійскія адносіны: да і пасля выбараў”.
Перад ад’ездам у Расію Аляксандр Мілінкевіч акрэсліў асноўныя пазіцыі, якія будзе прадстаўляць у Маскве:
|
|
Андрэй Саннікаў: Еўропа гатова адкрыць для новага прэзідэнта Беларусі ўсе перавагі супрацоўніцтва з Еўрасаюзам
Былы намеснік міністра замежных спраў, міжнародны каардынатар грамадзянскай ініцыятывы "Хартыя’97" Андрэй Саннікаў каментуе візіт лідэра аб'яднаных дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча ў Еўропу. - Значэнне еўрапейскіх сустрэч Аляксандра Мілінкевіча цяжка пераацаніць. Сустрэчы з кіраўніцтвам Еўрапейскага саюза і высокімі прадстаўнікамі большасці краін, што ўваходзяць у ЕС, сведчаць пра тое, што Еўропа гатова развіваць нармальныя стасункі з дэмакратычнай Беларуссю. Такога ўзроўню сустрэч, як у Мілінкевіча, не было ў ніводнага з лідэраў дэмакратычнай апазіцыі.
|
Старонкi:
23, 22, 21, 20, 19, 18, 17, 16, 15, 14, 13, 12, 11, 10, 9, 8, 7, 6, 5
|