English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная
16/03/06

Вацлаў Гавел і Лех Валенса: “Мілінкевіч здольны прывесці Беларусь да дэмакратыі”

Вацлаў Гавел і Лех Валенса выказалі падтрымку Аляксандру Мілінкевічу і аб’яднаным дэмакратычным сілам у Беларусі. Сёння вядучыя чэшскія і польскія выданні апублікавалі артыкул двух прэзідэнтаў пад назвай “Чаму Аляксандр Лукашэнка прайграе”. Прапаноўваем тэкст Вашай увазе.

15/03/06

Аляксандр Мілінкевіч расказаў кіраўніку місіі назіральнікаў СНД пра тое, што сапраўды адбываецца напярэдадні выбараў

15 сакавіка Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся з кіраўніком місіі назірання СНД Уладзімірам Рушайлам. Размова доўжылася каля гадзіны.

15/03/06

Аляксандр Мілінкевіч сустрэнецца з кіраўніком місіі назіральнікаў ад СНД Уладзімірам Рушайла

Сёння ў 18.45 адбудзецца сустрэча кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча з кіраўніком місіі назіральнікаў ад СНД Уладзімірам Рушайла.

15/03/06

Студэнты: «Мы ўсё роўна будзем 19 сакавіка а 20 гадзіне на Кастрычніцкай плошчы. З намі Свабода, Праўда, Справядлівасць. З намі Бог.»

На адрас прэсавага цэнтра Хартыі’97 паступаюць лісты ад студэнтаў, якіх прымушаюць галасаваць датэрмінова, а потым з’язджаць з Менску. “Што ж, няхай. Няхай прыкладаюць усе сілы, каб нейтралізаваць яе мага болей свайго народу. Але як вядома, усіх не павывозяць. Мы ўсё роўна будзем тут 19 сакавіка а 20 гадзіне на Кастрычніцкай плошчы. І ніхто не зможа нам замінаць, бо з намі Свабода, Праўда, Справядлівасць. З намі Бог. Жыве Беларусь!”, -- пішуць беларускія студэнты. Прапанует ліст, які даслаў Хартыі'97 студэнт аднаго з менскіх вну:

15/03/06

Зварот Аляксандра Мілінкевіча да грамадзян Беларусі

Сёння кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Мілінкевіч звярнуўся да грамадзян Беларусі. Прапануемы поўны тэкст звароту.

15/03/06

Сёння Аляксандр Мілінкевіч наведае Жодзіна

Сёння кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Мілінкевіч сустрэнецца з выбарцамі Жодзіна. Сустрэча адбудзецца ў ДК “Белаз” у 16.15. Хочаце ведаць праўду? Запрашаем усіх!

15/03/06

Супрацоўнікі сталічнай міліцыі па памылцы затрымалі і збілі актывіста БРСМ

У выбарчы Штаб Аляксандра Мілінкевіча па электроннай пошце прыйшоў ліст ад студэнта БДУ наступнага зместу:

15/03/06

18 сакавіка. Плошча Бангалор. 17.00. Канцэрт-сустрэча з Аляксандрам Мілінкевічам

Сёння Мінгарвыканкам даў афіцыйны дазвол на правядзенне вялікага канцэрту беларускіх музыкаў супольна з сустрэчай кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча з выбарцамі.

15/03/06

Зварот Аляксандра Мілінкевіча да сябраў участковых і тэрытарыяльных выбарчых камісій

Прапануем вам тэкст звароту кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандра Мілінкевіча да сябраў участковых і тэрытарыяльных выбарчых камісій.

14/03/06

У Брэсце арыштавана давераная асоба А.Мілінкевіча

Сёння ў Брэсце ў 10-30 супрацоўнікамі ДПС быў затрыманы Сцяпан Навасяльчан, якога даставілі ў Ленінскі РАУС. Маёр Новік Андрэй склаў пратакол аб правапарушэнні арт. 166 КаАП РБ - непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі, а таксама акт канфіскацыі асабістых рэчаў.