|
Галоўная
|
Увага! Прэс-канферэнцыя!
У чацвер, 9 сакавіка, адбудзецца прэс-канферэнцыя кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Мілінкевіча. Канферэнцыя прысвечана затрыманням давераных асоб А.Мілінкевіча і актывістаў яго выбарчага Штабу. Прэс-канферэнцыя пройдзе па адрасе: пр-т Машэрава, 8 (былая вул.Варвашэні, 8). Пачатак у 11.00.
|
|
Міліцыянты затрымалі і збілі давераную асобу А.Мілінкевіча
Пасля сустрэчы з выбарцамі кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча каля кінатэатра “Бярэсце”, супрацоўнікі міліцыі і АМАПа затрымалі аўтамабіль з гукаўзмацняльнай апаратурай, у якой знаходзіўся Вінцук Вячорка, давераная асоба кандыдат ў прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча, а таксама шэраг іншых актывістаў выбарчага Штаба.
|
|
За сустрэчу з выбарцамі Анатолю Лябедзьку – вялікі штраф, Уладзімеру Шанцаву – 15 сутак
За абсалютна законную сустрэчу з выбарцамі давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Мілінкевіча, лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька быў учора прысуджаны судом Ленінскага раёна Магілёва да штрафу ў памеры 50 базавых адзінак (1 мільён 550 тысяч беларускіх рублёў). Палітыка абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным сходзе і непадпарадкаванні патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі. Кіраўніка абласнога выбарчага штаба Аляксандра Мілінкевіча Ўладзіміра Шанцава суд прысудзіў да 15 сутак арышту.
|
|
Беларусы пра фальсіфікацыі вынікаў выбараў
Ліст, у якім распавядалася, якім чынам адміністрацыя Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта рыхтуе фальсіфікацыі вынікаў галасавання студэнтаў на прэзідэнцкіх выбарах, закрануў адну з самых набалелых тэм выбарчай кампаніі.
|
Старонкi:
37, 36, 35, 34, 33, 32, 31, 30, 29, 28, 27, 26, 25, 24, 23, 22, 21, 20, 19
|