English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная
07/03/06

Выбарчы Штаб А.Мілінкевіча прапануе тэлеканалу НТВ аб'ектыўную карціну падзеяў у Беларусі

Сёння Сяргей Калякін, кіраўнік выбарчага Штаба Аляксандра Мілінкевіча, звярнуўся з пісьмовай просьбай да расійскага тэлеканала НТВ і вядучага праграмы "Рэальная палітыка" Глеба Паўлоўскага. Прапануем увесь тэкст звароту.

07/03/06

Аляксандр Мілінкевіч віншуе жанчын са святам Вясны і Кахання

Мілыя жанчыны!

Шчыра віншую Вас са святам Вясны – днём 8 сакавіка. Выдатна, што ёсць яшчэ адна магчымасць сказаць Вам дзякуй за тое, што Вы ўпрыгожваеце нашае жыццё сваёй дабрынёй, мудрасцю, душэўнай цеплынёй і ўсмешкай. Нягледзячы на цяжар штодзённых клопатаў і хваляванняў, Вы заўсёды бязмежна прыгожыя.

07/03/06

У Мінску Лукашэнцы ўлады напішуць 74%?..

Супрацоўнік Мінскага гарвыканкама папярэджвае пра планаваныя фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. На электроны адрас выбарчага Штаба Аляксандра Мілінкевіча паступіў ліст наступнага зместу:

07/03/06

Давераныя асобы Гайдукевіча зрываюць плакаты Аляксандра Мілінкевіча

Актывісты каманды адзінага кандыдата ў прэзідэнты Беларусі ад дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча ўчора злавілі двух сябраў каманды кандыдата ў прэзідэнты, лідэра Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргея Гайдукевіча за непрыстойным заняткам: у раёне ўніверсама "Валгаградскі" на пр.газеты "Праўда" яны зрывалі плакаты Аляксандра Мілінкевіча і клеілі паверх інфармацыйных матэрыялаў аб адзіным кандыдаце плакаты з партрэтам лідэра ЛДПБ.

07/03/06

Выбарчы Штаб А.Мілінкевіча абскардзіў незаконныя дзеянні супрацоўнікаў беларускага радыё

Выбарчы Штаб кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Мілінкевіча накіраваў у Цэнтральную камісію Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеню рэспубліканскіх рэферэндумаў скаргу ў сувязі з незаконнай цэнзурай другога радыёзвароту Аляксандра Мілінкевіча да беларускіх грамадзян.

07/03/06

Аляксандр Мілінкевіч прапаноўвае ўсім кандыдатам прайсці псіхіятрычны агляд

Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч прапанаваў усім кандыдатам у прэзідэнты прайсці псіхіятрычны агляд.

07/03/06

У гарадскім выбарчым Штабе Брэста знайшлі “жучок”

7 сакавiка, у памяшканнi брэсцкага гарадскога выбарчага штаба кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Мiлiнкевiча была знойдзена праслухоўваючая апаратура. Напярэдаднi кiраўнiк гарадскога выбарчага штаба Дзмiтры Шыманскi атрымаў ананiмны лiст ад людзей, якiя назвалiся афiцэрамi Камiтэта дзяржаўнай бяспекi Рэспублікі Беларусь. У лісце афіцэры КДБ папярэдзілі пра магчымыя правакацыі ў дачыненні да актывістаў Берасцейскага выбарчага штабу.

07/03/06

Аляксандр Мілінкевіч пра пенітэнцыярную сістэму

Кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Мілінкевіч пракаментаваў радыё Свабода змены ў пенітэнцыярнай сістэме. Ён заявіў, што беларусы не злачынцы. Справа ў іншым.

07/03/06

Жлобінская міліцыя баіцца будучага прэзідэнта Аляксандра Мілінкевіча

Учора ўвечары ў Віктара Карніенкі, даверанай асобы кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча, жлобінская міліцыя незаконна канфіскавала 28 тысяч экзэмпляраў агітацыйных матэрыялаў у падтрымку кандыдата ў прэзідэнты ад дэмакратычных сіл. Міліцыі не спадабалася, што на ўлётках было напісана “Мілінкевіч – будучы прэзідэнт”.

07/03/06

У інтэрнэце пачынаецца кампанія ў падтрымку Аляксандра Мілінкевіча

Сёння ў інтэрнэце абвешчана акцыя пра пачатак інтэрнэт–кампаніі “Музыкі за Свабоду”. Доўгатэрміновая акцыя мае на мэце падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Мілінкевіча, а таксама стварэнне альтэрнатывы афіцыйным канцэртам “За Беларусь”.