|
Галоўная
|
Двое маладых людзей арыштаваныя пасля сустрэчы з кандыдатам у прэзідэнты
Ілля Петравец і Аляксандр Гойшык былі затрыманы сёння супрацоўнікамі міліцыі пасля сустрэчы з кандыдатам у прэзідэнты Аляксандрам Мілінкевічам каля кінатэатра “Салют”. Міліцыянты арыштавалі маладых людзей на прыпынку грамадскага транспарту і адвезлі ў Завадскі РУУС Мінска. Там на іх былі складзеныя пратаколы па артыкуле 167.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (актыўны ўдзел у несанкцыянаваным сходзе).
|
|
Аляксандр Мілінкевіч у Брэсце: "Людзі хочуць уплываць на лёс краіны"
Больш за тысячу брэстчан прыйшлі на сустрэчу з кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Аляксандрам Мілінкевічам у гарадскі Палац культуры прафсаюзаў. Сотні людзей не змясціліся ў залі і слухалі радыётрансляцыю выступу ў фае і калідорах будынку. Многія прыйшлі з сінімі стужкамі, балёнікамі і бантамі. У цэнтры залі вісіць агромністы плакат "Брэст – за Мілінкевіча".
|
|
Жыхары Брэста салідарны з Аляксандрам Мілінкевічам
Перад сённяшняй сустрэчай кандыдата прэзідэнты Беларусі Аляксандра Мілінкевіча з выбарцамі ў Брэсце ў Палацы культуры прафсаюзаў 30 актывістаў ягонай ініцыятыўнай групы правялі незвычайную агітацыйную акцыю – на цэнтральнай вуліцы горада, Маскоўскай, у гадзіну пік, яны сталі літаральна ля кожнага слупа з плакатамі і партрэтамі А.Мілінкевіча.
|
Старонкi:
40, 39, 38, 37, 36, 35, 34, 33, 32, 31, 30, 29, 28, 27, 26, 25, 24, 23, 22
|