English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная
05/03/06

БРСМ і КПБ паспрабавалі сарваць сустрэчу Аляксандра Мілінкевіча з выбарцамі ў Баранавічах

Актывісты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі (БРСМ) і Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ) паспрабавалі сарваць сённяшнюю сустрэчу Аляксандра Мілінкевіча з выбарцамі ў Баранавічах (Брэсцкая вобласць).

05/03/06

Радыёзварот Аляксандра Мілінкевіча да беларускіх грамадзян 6 сакавіка 8:00

6 сакавіка ў 8.00 у эфіры рэспубліканскага радыё прагучыць другі радыёзварот кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Мілінкевіча. Ніжэй прапаноўваем увесь яго тэкст:

05/03/06

Пасля 2 сакавіка да каманды Аляксандра Мілінкевіча ў Мінску далучылася 200 чалавек

Як паведамі радыё Свабода ў Мінскім гарадскім выбарчым штабе кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Мілінкевіча, пасля яго масавай сустрэчы з выбарцамі Мінска 2 сакавіка свае паслугі ў якасці валанцёраў прапанавала каля 200 чалавек.

05/03/06

Студэнтка БДЭУ распавядае, як кіраўніцтва ўніверсітэта будзе забяспечваць датэрміновае галасаванне студэнтаў

На сайт Аляксандра Мілінкевіча прыйшоў ліст студэнткі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Мяркуем, што з яго зместам будзе карысна азнаёміцца ўсім:  

04/03/06

Аляксандр Мілінкевіч: краіна абуджаецца

Адзіны кандыдат у прэзідэнты Беларусі ад дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч задаволены вынікамі сустрэч з выбаршчыкамі Гродзенскай вобласці 3-4 сакавіка.

"Бачна, што краіна абуджаецца. Людзі задумаліся, людзі чакаюць перамен".

04/03/06

Аляксандр Мілінкевіч збірае на Гродзеншчыне поўныя залы

- Сённяшняя Беларусь часта жыве не па кішэні. Пакуль народ  не стане заможным, улада павінна быць сціплай, прэзідэнт не мае права будаваць сабе помнікі пры жыцці, - сказаў Аляксандр Мілінкевіч 4 сакавіка ў Ваўкавыску, адказваючы на пытанне, як у выпадку абрання прэзідэнтам ён плануе мяняць сістэму ўлады.

04/03/06

Тысячы гродзенцаў прыйшлі на сустрэчу з Аляксандрам Мілінкевічам

Некалькі тысяч людзей прыйшлі ў цэнтр Гродна да будынку гарадзенскай абласной філармоніі, каб сустрэцца з адзіным кандыдатам у прэзідэнты Аляксандрам Мілінкевічам. Дух свабоды і надзеі на хуткія перамены прысутнічаў на гэтай сустрэчы. Нават міліцыянеры паціснулі руку адзінаму кандыдату, пажадаўшы яму поспехаў, паведамляе Хартыя'97.

04/03/06

Аляксандр Мілінкевіч сёння будзе ў Гродне, Ваўкавыску і Слоніме

4 сакавіка кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Мілінкевіч правядзе сустрэчы з жыхарамі Гродна, Ваўкавыска і Слоніма.

04/03/06

Міліцыя дала дазвол на шыльды "за Мілінкевіча"

3 сакавіка ў цэнтры Брэста супрацоўнікі аддзелу “Ахова” спынілі аўтамабіль, на якім была ўсталяваная шыльда “Брэст за Мілінкевіча!”

03/03/06

Каля тысячы жыхароў Ліды прыйшлі на сустрэчу з Аляксандрам Мілінкевічам

Прыезд Аляксандра Мілінкевіча ў Ліду выклікаў, без перабольшвання, велізарную зацікаўленасць у гараджан. Каля тысячы лідчан прыйшлі на сустрэчу з адзіным кандыдатам у прэзідэнты ад дэмакратычных сіл. Мерапрыемства адбылося ўвечары 3 сакавіка з 18 да 20 гадзін ў раённым культурным цэнтры.