|
Галоўная
|
УВАГА! ПРЭС-КАНФЕРЭНЦЫЯ
У суботу, 28 студзеня, адбудзецца прэс-канфенрэнцыя кіраўніка Штаба адзінага прэтэндэнта Сяргея Калякіна і кіраўніка ініцыятыўнай групы адзінага прэтэндэнта Аляксандра Бухвостава.
|
|
Выступленне Аляксандра Мілінкевіча на сэсіі парламенцкай асамблеі Савета Еўропы ў Страсбургу ПА-БЕЛАРУСКУ (частка ІІ)
"...Ці гэта свабода асацыяцыяў, калі толькі за апошні год Міністэрства юстыцыі зачыніла мноства грамадскіх арганізацыяў? Многія з іх не спынілі сваёй дзейнасці – культурніцкай, праваабарончай, маладзёвай, дабрачыннай – але цяпер „выступаць ад імя незарэгістраванай арганізацыі“ – крымінальнае злачынства. Ці гэта талерантнасць, калі зачыняюць навучальныя ўстановы з выкладаннем па-беларуску, бо гэта супярэчыць мэты дзяржаўнай ідэалогіі вярнуць у Беларусі панаванне „гомо советікус“?
|
|
ПАСЕ падтрымала Аляксандра Мілінкевіча і аб’яднаныя дэмакратычныя сілы Беларусі
Парламенцкая асамблея Савета Еўропы прыняла рэзалюцыю па Беларусі. З дакладам па Беларусі ад Парламенцкай асамблеi выступіў эстонскі дэпутат Андрыс Хэркель. У падтрымку рэзалюцыі галасаваў 81 дэпутат. На сесіі з дакладамі таксама выступілі лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч і спікер Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Канаплёў.
|
|
Прэзідэнт Польшчы выказаў надзею на перамогу Аляксандра Мілінкевіча
Лідэр дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся з прэзідэнтам Польшчы Лехам Качыньскім. Падчас сустрэчы, якая праходзіла ў Прэзідэнцкім палацы і працягвалася 30 хвілін, польскі лідэр выказаў надзею на перамогу Аляксандра Мілінкевіча і поўную падтрымку аб’яднаным дэмакратычным сілам Беларусі.
|
|
Дэпутаты польскага парламента авацыямі віталі выступ Аляксандра Мілінкевіча
Авацыямі вітаны 20-хвілінны выступ Аляксандра Мілінкевіча на пасяджэнні польскага парламента. У зале Сейма дэпутаты расцягнулі бел-чырвона-белы сцяг у знак падтрымкі адзінага прэтэндэнта ад дэмакратычных сіл на пасаду прэзідэнта Беларусі. Аляксандр Мілінкевіч стаў першым грамадзянінам Беларусі, які выступіў з высокай трыбуны парламента суседняй дзяржавы.
|
Старонкi:
19, 18, 17, 16, 15, 14, 13, 12, 11, 10, 9, 8, 7, 6, 5, 4, 3, 2, 1
|