|
Галоўная
|
Аляксандр Мілінкевіч знаходзіцца з візітам у роднай Гародні
Сёння Аляксандр Мілінкевіч знаходзіцца з візітам у роднай Гародні. Першая палова дня была прысвечана культурнай праграме. Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл наведаў Каложскую царкву, усклаў кветкі да каменя Давыда Гарадзенскага, памятнага знака “Пагоня на Грунвальдзе” і да помніка Янкі Купалы каля галоўнага корпуса Гарадзенскага дзяржаўнага універсітэта.
|
|
Сабрана 178.925 подпісаў
На 00.00 гадзінаў 20 студзеня ў падтрымку вылучэння Аляксандра Мілінкевіча кандыдатам у прэзідэнты Беларусі сабрана 178.925 подпісаў. Зыходзячы з агульнай дынамікі збору подпісаў, сёння будзе перадолены рубеж у 185 тысяч подпісаў.
|
|
Рэйтынг Аляксандра Мілінкевіча працягвае расці
Балтыйская служба Гэлапа надрукавала дадзеныя апытання жыхароў Беларусі, якія сведчаць пра рост пазнавальнасці і рэйтынгу папулярнасці адзінага прэтэндэнта ад дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча.
|
|
У пачатку сакавіка ў Мінску пройдзе масавая сустрэча А.Мілінкевіча з выбаршчыкамі
У Мінску прайшло паседжанне Палітычнай рады Аб’яднаных дэмакратычных сіл. Сябры Палітычнай рады разгледзелі шэраг пытанняў, сярод якіх прыняццё праграмы і платформы Аб’яднаных дэмакратычных сіл, вылучэнне актывістаў партый і грамадзкіх арганізацый у выбарчыя камісіі, а таксама дэталі тактыкі і стратэгіі правядзення выбарчай кампаніі.
|
|
Кіраўніка раённага Штаба падтрымкі Аляксандра Мілінкевіча абвінавачваюць у датэрміновай агітацыі
Пракуратура падала позву ў суд на кіраўніка Ашмянскага Штаба падтрымкі Аляксандра Мілінкевіча. Учора і сёння Пятра Явідовіча выклікалі ў раённую пракуратуру і папярэдзілі, што на яго заведзена справа па артыкуле Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Пракуратура закідае яму датэрміновую агітацыю, а таксама абвінавачвае яго ў закліку грамадзян да ўдзелу ў несанкцыянаваным сходзе.
|
|
Мароз не перашкаджае Аляксандру Мілінкевічу сустракацца з людзьмі
Нягледзячы на мароз -25°С Аляксандр Мілінкевіч разам з сябрамі сваёй каманды сёння паехаў на запланаваныя сустрэчы ў Смаргоні і Ашмянах. У Смаргоні адзіны прэтэндэнт наведаў два пункты па зборы подпісаў у сваю падтрымку – у цэнтры горада побач з гандлёвым цэнтрам, а таксама ў мікрараёне “Карані”. Падчас сустрэчы ля гандлёвага цэнтра адбылася цікавая дыскусія. Мілінкевічу прапанавалі не лаяць існуючую ўладу, а праводзіць толькі пазітыўную кампанію:
|
Старонкi:
18, 17, 16, 15, 14, 13, 12, 11, 10, 9, 8, 7, 6, 5, 4, 3, 2, 1
|