|
Галоўная
|
За сустрэчу з выбарцамі Анатолю Лябедзьку – вялікі штраф, Уладзімеру Шанцаву – 15 сутак
За абсалютна законную сустрэчу з выбарцамі давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Мілінкевіча, лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька быў учора прысуджаны судом Ленінскага раёна Магілёва да штрафу ў памеры 50 базавых адзінак (1 мільён 550 тысяч беларускіх рублёў). Палітыка абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным сходзе і непадпарадкаванні патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі. Кіраўніка абласнога выбарчага штаба Аляксандра Мілінкевіча Ўладзіміра Шанцава суд прысудзіў да 15 сутак арышту.
|
|
Беларусы пра фальсіфікацыі вынікаў выбараў
Ліст, у якім распавядалася, якім чынам адміністрацыя Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта рыхтуе фальсіфікацыі вынікаў галасавання студэнтаў на прэзідэнцкіх выбарах, закрануў адну з самых набалелых тэм выбарчай кампаніі.
|
|
Аляксандр Мілінкевіч віншуе жанчын са святам Вясны і Кахання
Мілыя жанчыны!
Шчыра віншую Вас са святам Вясны – днём 8 сакавіка. Выдатна, што ёсць яшчэ адна магчымасць сказаць Вам дзякуй за тое, што Вы ўпрыгожваеце нашае жыццё сваёй дабрынёй, мудрасцю, душэўнай цеплынёй і ўсмешкай. Нягледзячы на цяжар штодзённых клопатаў і хваляванняў, Вы заўсёды бязмежна прыгожыя.
|
|
У Мінску Лукашэнцы ўлады напішуць 74%?..
Супрацоўнік Мінскага гарвыканкама папярэджвае пра планаваныя фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. На электроны адрас выбарчага Штаба Аляксандра Мілінкевіча паступіў ліст наступнага зместу:
|
|
Давераныя асобы Гайдукевіча зрываюць плакаты Аляксандра Мілінкевіча
Актывісты каманды адзінага кандыдата ў прэзідэнты Беларусі ад дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча ўчора злавілі двух сябраў каманды кандыдата ў прэзідэнты, лідэра Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргея Гайдукевіча за непрыстойным заняткам: у раёне ўніверсама "Валгаградскі" на пр.газеты "Праўда" яны зрывалі плакаты Аляксандра Мілінкевіча і клеілі паверх інфармацыйных матэрыялаў аб адзіным кандыдаце плакаты з партрэтам лідэра ЛДПБ.
|
Старонкi:
37, 36, 35, 34, 33, 32, 31, 30, 29, 28, 27, 26, 25, 24, 23, 22, 21, 20, 19
|